У Літве ўпершыню збілі беспілотнік. Папярэдне, ён прыляцеў з Беларусі. Дрон заляцеў у паветраную прастору Літвы неўзабаве пасля поўначы. У краіне абвясцілі паветраную трывогу, а Віленскі аэрапорт часова прыпыніў працу. Каля 00:20 беспілотнік збілі ў раёне Кайшадорыса пад Каўнасам. На яго перахоп падымаліся італьянскія знішчальнікі, якія базуюцца ў Шаўляі. Гэта першы выпадак, калі беспілотнік быў збіты ў небе над Літвой.