Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Беларускія калійныя ўгнаенні, якія паплывуць у ЗША праз порт у Санкт-Пецярбургу — гэта істотны бонус для эканомікі краіны? Усё залежыць ад аб'ёмаў і кошту, тлумачыць эканамістка Аліса Рыжычэнка. Калі атрымаецца так прадаць 1 млн тон — гэта адна справа. А 200-300 тысяч тон на фоне агульнага экспарту калія ў 11-12 млн тон — гэта кропля ў моры. Нават у акіяне — Атлантычным. Цалкам сённяшні стрым з Алісай Рыжычэнка глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=1oeUkWhH-4o

  2. edited

    Трамп заяўляе, што Украіна пагадзілася спыніць удары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. І што Масква ў адказ таксама больш не будзе біць па ўкраінскай энергетыцы. Гэта адбылося праз суткі пасля таго, як прэзідэнт заклікаў Уладзіміра Зяленскага спыніць атакі, патлумачыўшы, што гэта правакуе сусветны рост коштаў на паліва.

  3. edited

    Беларускі брэнд пашыў цішоткі "для лепшага запамінання назвы нашай краіны" і гарадоў. Але з адным горадам сеў у лужыну. А вы як хутка знойдзеце памылку? (Калі не знойдзеце — адкрывайце каментары праз 15 хвілінак, там будзе адказ)

  4. На ўездзе ў Гомель абсталёўваюцца блокпасты. А над дарогамі з'явіліся антыдронавыя сеткі. Усё гэта — вучэнні войскаў тэрытарыяльнай абароны, высветліў @flagshtok. Яны будуць працягвацца яшчэ дзевяць дзён: https://euroradio.fm/stala-vyadoma-dlya-chago-stavyac-blokpasty-na-uezdze-u-gomel Спасылка, якая працуе без VPN

  5. Дыпламатычны канфлікт паміж Арменіяй і Беларуссю працягваецца. Старшыня армянскага Нацыянальнага сходу Рубен Рубінян кажа, што амбасадар Арменіі ў Беларусі Размік Хумаран не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не выбачыцца ці не патлумачыць свае выказванні пра вайну ў Нагорным Карабаху. На навіну звярнулі ўвагу @reformby. Хумаран быў выкліканы ў Ерэван для кансультацый у чэрвені 2024 года. Крыху раней Лукашэнка ў размове з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым "узгадаў", як у 2020-м абмяркоўваў з ім вайну, у выніку якой азербайджанскія войскі занялі Нагорны Карабах: "Тады мы дашлі да высновы, што ў вайне перамагчы можна. Гэта важна. Вельмі важна ўтрымаць гэтую перамогу". Пры гэтым Беларусь і Арменія былі і фармальна застаюцца саюзнікамі па АДКБ, у якую Азербайджан не ўваходзіць. Вось такая "калектыўная бяспека". У Ерэване словы Лукашэнкі расцанілі як сведчанне таго, што ён ведаў пра намеры Азербайджана пачаць вайсковую аперацыю і падтрымліваў гэтыя планы. У сваім цяперашнім выступе Рубінян фармулюе абвінавачанне яшчэ больш жорстка: ён заяўляе, што Беларусь і Азербайджан "разам планавалі" 44-дзённую вайну.

  6. edited

    На мэблевай фабрыцы “Рэчыцадрэў” здарыўся пажар. Адзін работнік прадпрыемства шпіталізаваны з апёкамі. На месца здарэння выязджалі шэсць экіпажаў выратавальнікаў. Яны ліквідавалі ўзгаранне, агнём была пашкоджаная стужка транспарцёра.

  7. Да Міжнароднага гуманітарнага фонду далучаюцца яшчэ дзве краіны. Яны накіруюць на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, каля 200 тысяч еўра. Агулам у працы фонду будуць удзельнічаць ужо 15 дзяржаў. Некаторыя дапамагаюць ужо не першы год: Эстонія і Нарвегія паўторна пералічылі сродкі ў 2026 годзе, а Ісландыя зрабіла ўжо тры ўнёскі. Дырэктар Офіса Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі кажа, што да канца года колькасць удзельнікаў МГФ плануецца павялічыць да 18–20 краінаў.

  8. Беларускі калій паплыў у ЗША: адліга пачалася і чакаць лібералізацыі? Стрым з эканамісткай Алісай Рыжычэнка Беларускі калій ужо прадаецца ў ЗША. Як мінімум — першая партыя загружаецца ў порце Санкт-Пецярбурга. Лукашэнка агучыў гэта напярэдадні прыезда ў Беларусь спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. Размова з якім будзе ісці і пра продаж амерыканцам калійнага прадпрыемства, і пра транзітукалію праз краіны Балтыі. І тут, бываюць жа супадзенні, Лукашэнка пачынае выказвацца наконт пагрозы “абвальнай прыватызацыі”... Ці праб'е беларускі калій санкцыйную заслону, што стаіць на Захадзе? Чаму Лукашэнка менавіта цяпер звярнуўся да тэмы прыватызацыі і хто ў Беларусі яе галоўны бенефіцыяр? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах АПК Алісай Рыжычэнка: https://www.youtube.com/watch?v=1oeUkWhH-4o

  9. Кожную восень аўтамабілі прыхільнікаў Лукашэнкі збіраюцца ў роўныя шэрагі, чапляюць на капоты дзяржаўныя сцягі і выпраўляюцца ў вырай на чарговы "патрыятычны" аўтапрабег да "Дня народнага адзінства". Толькі вось да іх паказнога "патрыятызма" кожны год адны і тыя ж пытанні. Больш крынжа — у свежым "Крынжы тыдня": https://youtu.be/nAJS-T51isk

  10. Цывілізацыя дабралася да беларускага футбола. У Вышэйшай лізе ўпершыню працавала сістэма відэапаўтору VAR. Адбылося гэта ў "дынамаўскім дэрбі": https://euroradio.fm/cyvilizacyya-dabralasya-da-belarusi-u-vysheyshay-lize-upershynyu-vykarystouvausya-var Спасылка, якая працуе без VPN

  11. edited

    Спецпасланнік Трампа Джон Коўл прыляцеў у Вільню. Перад візітам у Мінск, які запланаваны на заўтра, ён сустрэўся з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам. Яны абмяркоўвалі намаганні адміністрацыі ЗША па вызваленні палітвязняў і кантэкст, на фоне якога гэта адбываецца. Таксама Будрыс расказаў Коўлу пра тунэлі, якія мігранты капаюць на беларуска-літоўскай мяжы. Літоўскія спецслужбы мяркуюць, што гэта адбываецца не без удзелу беларускіх сілавікоў.

  12. “Вярніце нашы грошы!”: Лукашэнка агучыў кошт вызвалення палітвязняў? Стрым з эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка У Польшчы працуе 121 тысяча беларусаў. А ў Беларусі ў той жа час не хапае работнікаў на большасці прадпрыемстваў. Рашэнне прапануе пенсіянер з Мінабароны: стварае фірму-пасярэдніка “па аказанні турыстычных паслуг” і абяцае на заробак у 1500 беларускіх рублёў прывезці рабочых з Пакістана, Непала, Туніса, Марока ды іншых краінаў. Вярнуць сотні тысяч беларусаў з-за мяжы — такі варыянт улады не разглядаюць. Наадварот, у чаканні Коўла і новага вызвалення палітвязняў людзі разважаюць: колькі яшчэ чалавек дэпартуюць з краіны? Што адбываецца на рынку працы і ці сапраўды ў Беларусь імкнуцца працоўныя мігранты? Чаму Лукашэнка так баіцца прыватызацыі і пра што дамаўляецца з расійскім алігархам Патаніным? Ці верне Трамп Лукашэнку заблакаваныя ў ЗША 43 млн “калійных” долараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б” Вольгай Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=u2krua0L8AI

  13. Віктар Марціновіч упершыню за восем гадоў выдаў новы раман. Па-беларуску. Кніга выйшла ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW. Твор належыць да жанру постапакаліпсісу. "Адна краіна расколваецца на "да" і "пасля". На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю". Нешта гэта нагадвае: https://euroradio.fm/viktar-marcinovich-upershynyu-za-vosem-gadou-vydau-novy-raman Спасылка, якая працуе без VPN

  14. Якія магчымасці адкрывае паездка Пачобута ў Беларусь і якія наступствы будзе мець? Калі ўжо пойдуць цягнікі паміж Варшавай і Мінскам? Стрым з польскім палітолагам Камілем Клысінскім Выехаўшы ў Польшчу пасля вызвалення з-за кратаў, Анджэй Пачобут меў на руках дзеючы беларускі пашпарт. І яму яго не анулявалі, як Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і журналісту Ігару Карнею. Тым не менш, магчмымасць вярнуцца, кажа журналіст Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі, стала своеасаблівай праверкай беларускага боку — ці можа ён трымаць абяцанні. І, адпаведна, ці можа Варшава пра нешта далей дамаўляцца з Мінскам. Што стаіць за самой сітуацыяй з бяспечнай паездкай Пачобута ў Беларусь — якую гульню вядуць Мінск і Варшава? Чаму Лукашэнка не спыняе антыпольскую і агулам антызаходнюю рыторыку, хаця і шукае паразумення з Захадам? Ці залежыць пазіцыя Лукашэнкі адносна наладжвання адносін з Польшчай ад стаўлення да Варшавы ў Маскве? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі: https://www.youtube.com/watch?v=OHPw_-FLUE8

  15. edited

    📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак. 12:00 — польскі палітолаг Каміль Клысінскі 13:00 — галоўная рэдактарка праекта Plan B Вольга Лойка 15:00 — эканамістка, прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка 16:00 — кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  16. Міністр дабрабыту Латвіі Рэйнас Узулніекс адпраўлены ў адстаўку пасля таго, як трапіўся за стырном нецвярозым. У яго крыві было 3,5 праміле алкаголю — прыкладна ў шэсць разоў больш за дапушчальную норму. Прэм'ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс заявіў, што кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане з боку міністра было "безадказным і катэгарычна недапушчальным". Ён назваў адстаўку адзіным правільным рашэннем. Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс таксама асудзіў гэты выпадак. Ён падкрэсліў, што дзяржаўныя службоўцы не могуць стаяць вышэй за закон. Узулніексу 40 гадоў. Міністрам дабрабыту ён стаў 6-га сакавіка 2025 года.

  17. edited

    Беларускія інста-блогеркі абурыліся тым, як Conte паклікалі ў прэс-тур расіянак: "Пералёт, шыкоўны трансфер, начлег у Раздзівілках, а на наступны дзень гала-вячэра ў "Кронане". І ганарар, упэўненая — інакш навошта блогерам ляцець на тры дні ў РБ, так? Сумна, але чакана". Прынамсі адна з расійскіх блогерак, Ганна Стралкова (571 тысяча падпісчыкаў у інстаграме) ужо апублікавала некалькі відэа з паездкі. У нас тут адно з іх. Conte арганізавалі прэс-тур для расійскіх блогерак напачатку верасня. Мінчанка Маша Грубанава на кантрасце згадвае, як на завод брэнда ў Гродне вазілі беларусак: "Адвезлі на маршрутцы, паказалі фабрыку, вярнулі дадому. Мяне клікалі, але я ў той дзень не змагла. Паездка была "некамерцыйная". "Нашым дасылаюць 2-3 навінкі ў скрынцы з мішурой, але купляюць рэкламу за мільёны ў Бузавай, Сабчак і Барадзіной. Свае, маўляў, і так набудуць, самі, і кучу рылсаў здымуць. А расійскую аўдыторыю трэба скараць", — працягвае Грубанава. Крыўдна!

  18. edited

    Мінская школьніца расказала, як бацькоўскі камітэт і класная кіраўніца сабралі з вучняў амаль 5 тысяч рублёў — "на іспыты". На гэтыя грошы для экзаменацыйнай камісіі набывалі "прадукты харчавання ў неймаверных колькасцях" — садавіну, сокі, пірагі і шмат што іншае. "Не спрачайся з класнай кіраўніцай. Яе кулінарныя сувязі з камісіяй вырашаюць больш, чым усе твае веды за дзевяць гадоў", — іранізуе выпускніца. Паводле дзяўчыны, улетку яна здавала выпускныя іспыты ў 9 "Б" класе мінскай сярэдняй школы №66. Яна дадае, што пасля другога іспыту закупкі спыніліся, бо пра іх даведалася дырэктарка. "Харчовая лавачка" закрылася — і астатнія іспыты вучні без праблем здалі "бясплатна".

  19. edited

    Генпракурор Украіны Руслан Краўчанка сыйшоў у адстаўку і ўночы выехаў за мяжу. Але перад тым падпісаў падазрэнне дырэктару Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Сямёну Крываносу і асобе, "блізкай да кіраўніка Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры". Перад тым НАБУ і САП правялі ператрус у Офісе генеральнага пракурора. Краўчанка лічыць, што такім чынам антыкарупцыйныя ведамствы спрабуюць зашкодзіць расследаванням, якія вядзе пракуратура. Ён кажа, што Крыванос падазраецца ў падробцы дакументаў для атрымання неправамернай выгады ў асабліва буйным памеры. А асоба, блізкая да кіраўніка САП, — ва ўплыве на суддзяў Вышэйшага антыкарупцыйнага суда. Як гэта ўсё разумець? Крыніцы сцвярджаюць, што Краўчанка не змог бы выехаць з Украіны, калі б не меў асабістага дазволу ад Уладзіміра Зяленскага. А ў таго застарэлы канфлікт з антыкарупцыйнымі органамі — яны ініцыявалі некалькі справаў супраць асобаў, блізкіх да Офіса прэзідэнта Украіны, якія кінулі цень на яго супрацоўнікаў.

  20. edited

    Трамп просіць Зяленскага больш не атакаваць расійскія НПЗ. Паводле прэзідэнта ЗША, менавіта ўдарамі па паліўнай інфраструктуры ў Расіі — а не баявымі дзеяннямі ў Іране — выкліканы рост коштаў на дызельнае паліва па ўсім свеце і, у прыватнасці, у ЗША. "Паліва ідзе з Расіі, а расійскія заводы трапляюць пад удар з боку Украіны. Я прасіў прэзідэнта Зяленскага не наносіць удары па заводах, якія вырабляюць дызельнае паліва, па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, — кажа Трамп. — Рост коштаў на дызельнае паліва выкліканы тым, што яго цяжка вывозіць з Расіі, і гэта шкодзіць усяму свету. Гэта трэба спыніць". Пытанне коштаў на паліва ў ЗША балючае для Трампа. Падчас сваёй выбарчай кампаніі ён абвінавачваў папярэдняга прэзідэнта Джо Байдэна ў тым, што ён не змог стрымаць цэны на заправачных станцыях. А цяпер паліва заўважна падаражэла ўжо пры самім Трампе. У лістападзе ў ЗША адбудуцца прамежкавыя выбары ў Кангрэс. Рост коштаў на паліва можа выйсці рэспубліканцам бокам.

  21. Older posts