Беларускі калій паплыў у ЗША: адліга пачалася і чакаць лібералізацыі? Стрым з эканамісткай Алісай Рыжычэнка Беларускі калій ужо прадаецца ў ЗША. Як мінімум — першая партыя загружаецца ў порце Санкт-Пецярбурга. Лукашэнка агучыў гэта напярэдадні прыезда ў Беларусь спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. Размова з якім будзе ісці і пра продаж амерыканцам калійнага прадпрыемства, і пра транзітукалію праз краіны Балтыі. І тут, бываюць жа супадзенні, Лукашэнка пачынае выказвацца наконт пагрозы “абвальнай прыватызацыі”... Ці праб'е беларускі калій санкцыйную заслону, што стаіць на Захадзе? Чаму Лукашэнка менавіта цяпер звярнуўся да тэмы прыватызацыі і хто ў Беларусі яе галоўны бенефіцыяр? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах АПК Алісай Рыжычэнка: https://www.youtube.com/watch?v=1oeUkWhH-4o