Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Тэксты @euroradio гэтага тыдня. Выбaр рэдaкцыі: 1. “Паркінгаў недастаткова”. Ці магчыма пазбавіцца ад “акіяна аўтамабіляў” у мінскіх дварах? 2. Школы пачалі збіраць інфармацыю пра сужыцеляў бацькоў сваіх навучэнцаў. Навошта? 3. Стужка “Лісты” пра беларускіх палітвязняў скарае Венецыю. Паразмаўлялі з яе аўтарам 4. "Базавыя каманды асвойваюць за два тыдні" — як у Беларусь вязуць працоўных мігрантаў 5. “Мы больш нармальныя, чым дэмакраты”. Амерыканскі веснік

  2. edited

    Айцішнікаў, якія абслугоўвалі "Белсат", абвінавацілі ў махінацыях на мільёны злотых. Акруговая пракуратура Варшавы выставіла абвінавачанні двум мужчынам — Кшыштафу М. і Шыману П. Паводле пракуратуры, у 2018–2024 гадах TVP, якой належыць "Белсат", магла страціць каля $1,8 млн. Кшыштафа М. падазраюць у выстаўленні 385 фіктыўных рахункаў на каля 4,5 млн злотых за паслугі, якія фактычна не аказваліся. Шымана П. абвінавачваюць у завышэнні кошту ІТ-паслуг: гаворка ідзе пра 295 рахункаў і каля 4,2 млн злотых. Абодва мужчыны віны не прызнаюць.

  3. У Кітаі заўважылі загадкавы стэлс-беспілотнік. Апарат мае форму “лятучага крыла” і вонкава нагадвае амерыканскі бамбардзіроўшчык-невідзімку B-2 Spirit.

  4. У Еўропу вяртаецца моцная спёка. Месцамі будзе да +39°C. У найбліжэйшыя дні на поўдні Еўропы захаваецца так званы цеплавы купал. Вобласць высокага ціску будзе ўтрымліваць гарачае паветра і працягне летняе надвор’е да сярэдзіны верасня. З 14 па 16 верасня асабліва горача будзе на Балканах, у Італіі, на поўдні Францыі і Пірэнейскім паўвостраве. Найвышэйшыя тэмпературы чакаюцца на поўдні і паўднёвым усходзе Партугаліі, а таксама на поўдні і паўднёвым захадзе Іспаніі.

  5. Калі эканоміка краіны аказалася неэфектыўнай, то ўлады пачалі шукаць вінаватых у гэтым. Імі сталі хто заўгодна, але не самі ўлады. @euroradio згадвае, як у СССР змагаліся са “шкоднікамі” на прадпрыемствах. Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-ulady-shukali-vinavatykh-u-neefektyunay-ekanomicy-krainy A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  6. edited

    У Літве абвясцілі магчымую паветраную трывогу. Прычынай стала меркаванае з'яўленне беспілотніка ў паветранай прасторы краіны. Пазней трывогу адмянілі, гэта здарылася пасля таго, як знішчальнікі NATO ўстанавілі, што зафіксаваныя радарамі аб'екты былі зграяй птушак, а не беспілотнікамі.

  7. edited

    Арына Сабаленка прайграла ў фінале US Open. Прэстыжны турнір выйграла прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна. Цяперашні турнір разыгрываў рэкордны прызавы фонд — $108 млн. За перамогу Рыбакіна атрымае $5,5 млн, а Сабаленка за выхад у фінал — $2,8 млн.

  8. Стужка “Лісты” пра беларускіх палітвязняў скарае Венецыю. @euroradio паразмаўляла з яе аўтарам. З часоў БССР ніводны беларускі фільм не трапляў на Венецыянскі кінафестываль. Фільм Андрэя Куцілы стаў першым такім праектам. Чытаць тут: https://euroradio.fm/stuzhka-listy-pra-belaruskikh-palitvyaznyau-skarae-venecyyu-parazmaulyali-z-yae-autaram A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  9. "Уся гэтая вайна вядзецца для таго, каб не Пуцін вырашаў, якія войскі могуць знаходзіцца ва Украіне, а толькі Украіна". Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Яго спыталі, як ён ацэньвае заяву Пуціна аб тым, што прысутнасць еўрапейскіх войскаў ва Украіне аўтаматычна будзе азначаць вайну Расіі з Еўропай — ці з'яўляецца гэта сур'ёзнай пагрозай ці чарговым блефам Крамля. Па словах міністра, Польшча і партнёры дапамагаюць Украіне менавіта для таго, каб пазбавіць Пуціна магчымасці прымаць падобныя рашэнні за яе.

  10. На украінска-польскай мяжы расійскі беспілотнік ударыў па цягніку, які ехаў з Кіева ў Варшаву. Пацярпелых няма. Кампанія "Укрзалізниця" паведаміла, што расійскія атакі на чыгуначную інфраструктуру працягваюцца па ўсёй краіне. Затрымкі на некаторых маршрутах складаюць ад 50 хвілін да больш чым 18 гадзін.

  11. "Базавыя каманды асвойваюць за два тыдні". Як у Беларусь вязуць працоўных мігрантаў? Малавядомая кампанія разгарнула ў Беларусі патэнцыйна прыбытковы бізнес. На думку BELPOL, створаны механізм тэарэтычна можа выкарыстоўвацца не толькі для працоўнай міграцыі, але і для ўвозу людзей, якія потым спрабуюць нелегальна трапіць у ЕС. Чытаць тут: https://euroradio.fm/bazavyya-kamandy-asvoyvayuc-za-dva-tydni-yak-u-belarus-vyazuc-pracounykh-migrantau A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  12. Літоўскія вайскоўцы зафіксавалі ў небе аб'ект, які, мяркуючы па ўсім, ляцеў з Беларусі. Радары зафіксавалі сігнал каля 4 гадзін ночы паблізу горада Варэна — гэта недалёка ад мяжы з Гродзенскай вобласцю. Праз 20 хвілін аб'ект пакінуў паветраную прастору Літвы і перасёк мяжу Літвы і Калінінградскай вобласці, піша мясцовае выданне Kauna Diena.

  13. Расія за ноч атакавала Украіну больш як 450 беспілотнікамі. Пад ударамі былі Кіеўская, Сумская, Адэская, Харкаўская і Чарнігаўская вобласці. Вядома як мінімум пра двух загінулых і некалькіх параненых. Пашкоджаныя жылыя дамы, склады, прадпрыемствы, аўтамабілі і інфраструктура.

  14. edited

    6 гадоў таму адбыўся пратэсны карагод у Брэсце. За мірную акцыю па крымінальнай справе асудзілі 134 чалавекі. Тады ўлады ўпершыню за ўвесь час пратэстаў ужылі вадамёт, каб разагнаць людзей.

  15. Раман Пратасевіч ажаніўся трэці раз. Яго абранніцай стала медработніца Анастасія Лабазанава, якая расказала пра вяселле ў Instagram. Лабазанава захапляецца картамі Таро, магіяй і эзатэрыкай. У 2026 годзе яна працавала ў клініцы “Мерсі”, якую звязваюць з атачэннем Лукашэнкі. Першы раз Пратасевіч ажаніўся ў 2019 годзе, другі — у траўні 2022-га, праз некалькі дзён пасля прысуду Сафіі Сапега. Пасля другога разводу Пратасевіча заўважалі на сайце знаёмстваў.

  16. Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрыманы хакейны суддзя Аляксей Гаўрылёнак. Ён — сын экс-гульца зборнай Беларусі Аляксандра Гаўрылёнка, піша @tribuna_by. Сайт федэрацыі хакея Беларусі ўжо выдаліў профіль 38-гадовага Гаўрылёнка-малодшага. Ад 8 верасня 43-гадовую Таццяну Марцішчанка лічылі зніклай без вестак і шукалі міліцыянты ды валанцёры. Пра тое, што яе знайшлі забітай, МУС паведаміў 11 верасня. "Падчас чарговай сваркі зламыснік некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў", — паведамлялі ў МУС. СК не паведамляў, па якім артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа, але за забойства заведама цяжарнай жанчыны Гаўрылёнку можа пагражаць смяротнае пакаранне — гэта частка 2 артыкула 139 КК Беларусі.

  17. Паркінгаў недастаткова. Ці магчыма пазбавіцца ад “акіяна аўтамабіляў” у мінскіх дварах? "Перапоўненыя не толькі двары ў спальных раёнах, але і цэнтральныя вуліцы, дзе днём таксама вельмі складана з паркоўкай. Гэта комплексная праблема гарадскога планавання. Калі падземныя гаражы не былі пабудаваны, трэба шукаць іншыя рашэнні — напрыклад, шматузроўневыя паркінгі або рэгуляванне доступу да парковак". Чытайце падрабязней: https://euroradio.fm/parkingau-nedastatkova-ci-magchyma-pazbavicca-ad-akiyana-autamabilyau-u-minskikh-dvarakh Гэтая спасылка спрацуе без VPN

  18. Стужка "Лісты" Андрэя Куцілы атрымала прыз на Венецыянскім кінафестывалі. Фільм узнагародзілі Golden Globes Impact Prize for Documentary — гэтай прэміяй адзначаюць дакументальныя стужкі за іх сацыяльную значнасць. Сузаснавальніца гэтага прызу — амерыканская прэмія "Залаты глобус". Фільм "Лісты" распавядае пра лёсы беларусаў, якія прайшлі праз турэмнае зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю. 🔴 Інтэрв'ю @euroradio з рэжысёрам стужкі.

  19. Новы крэатыў чыноўнікаў да "Году беларускай жанчыны". Падчас "Дажынак" у Шчомысліцы вырашылі зрабіць фотавыставу мясцовых жыхарак, якія працуюць ці працавалі ў сельскай гаспадарцы. Чорныя рамкі, тэксты ўнізе. Выглядае не зусім як выстава, ці нам падаецца?

  20. Школы пачалі збіраць інфармацыю пра сужыцеляў бацькоў сваіх навучэнцаў. Навошта? Раней у анкетах, якія просяць запоўніць настаўнікі, пытанняў пра такое не было. "Дзяржава мае права цікавіцца ўмовамі, у якіх жывуць і выхоўваюцца дзеці": https://euroradio.fm/shkoly-pachali-zbirac-infarmacyyu-pra-suzhycelyau-backou-svaikh-navuchencau-navoshta Спасылка, якая працуе без VPN

  21. Older posts