Да Міжнароднага гуманітарнага фонду далучаюцца яшчэ дзве краіны. Яны накіруюць на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, каля 200 тысяч еўра. Агулам у працы фонду будуць удзельнічаць ужо 15 дзяржаў. Некаторыя дапамагаюць ужо не першы год: Эстонія і Нарвегія паўторна пералічылі сродкі ў 2026 годзе, а Ісландыя зрабіла ўжо тры ўнёскі. Дырэктар Офіса Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі кажа, што да канца года колькасць удзельнікаў МГФ плануецца павялічыць да 18–20 краінаў.