“Вярніце нашы грошы!”: Лукашэнка агучыў кошт вызвалення палітвязняў? Стрым з эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка У Польшчы працуе 121 тысяча беларусаў. А ў Беларусі ў той жа час не хапае работнікаў на большасці прадпрыемстваў. Рашэнне прапануе пенсіянер з Мінабароны: стварае фірму-пасярэдніка “па аказанні турыстычных паслуг” і абяцае на заробак у 1500 беларускіх рублёў прывезці рабочых з Пакістана, Непала, Туніса, Марока ды іншых краінаў. Вярнуць сотні тысяч беларусаў з-за мяжы — такі варыянт улады не разглядаюць. Наадварот, у чаканні Коўла і новага вызвалення палітвязняў людзі разважаюць: колькі яшчэ чалавек дэпартуюць з краіны? Што адбываецца на рынку працы і ці сапраўды ў Беларусь імкнуцца працоўныя мігранты? Чаму Лукашэнка так баіцца прыватызацыі і пра што дамаўляецца з расійскім алігархам Патаніным? Ці верне Трамп Лукашэнку заблакаваныя ў ЗША 43 млн “калійных” долараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б” Вольгай Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=u2krua0L8AI