Трамп просіць Зяленскага больш не атакаваць расійскія НПЗ. Паводле прэзідэнта ЗША, менавіта ўдарамі па паліўнай інфраструктуры ў Расіі — а не баявымі дзеяннямі ў Іране — выкліканы рост коштаў на дызельнае паліва па ўсім свеце і, у прыватнасці, у ЗША. "Паліва ідзе з Расіі, а расійскія заводы трапляюць пад удар з боку Украіны. Я прасіў прэзідэнта Зяленскага не наносіць удары па заводах, якія вырабляюць дызельнае паліва, па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах, — кажа Трамп. — Рост коштаў на дызельнае паліва выкліканы тым, што яго цяжка вывозіць з Расіі, і гэта шкодзіць усяму свету. Гэта трэба спыніць". Пытанне коштаў на паліва ў ЗША балючае для Трампа. Падчас сваёй выбарчай кампаніі ён абвінавачваў папярэдняга прэзідэнта Джо Байдэна ў тым, што ён не змог стрымаць цэны на заправачных станцыях. А цяпер паліва заўважна падаражэла ўжо пры самім Трампе. У лістападзе ў ЗША адбудуцца прамежкавыя выбары ў Кангрэс. Рост коштаў на паліва можа выйсці рэспубліканцам бокам.