Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Дыпламатычны канфлікт паміж Арменіяй і Беларуссю працягваецца. Старшыня армянскага Нацыянальнага сходу Рубен Рубінян кажа, што амбасадар Арменіі ў Беларусі Размік Хумаран не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не выбачыцца ці не патлумачыць свае выказванні пра вайну ў Нагорным Карабаху. На навіну звярнулі ўвагу @reformby. Хумаран быў выкліканы ў Ерэван для кансультацый у чэрвені 2024 года. Крыху раней Лукашэнка ў размове з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым "узгадаў", як у 2020-м абмяркоўваў з ім вайну, у выніку якой азербайджанскія войскі занялі Нагорны Карабах: "Тады мы дашлі да высновы, што ў вайне перамагчы можна. Гэта важна. Вельмі важна ўтрымаць гэтую перамогу". Пры гэтым Беларусь і Арменія былі і фармальна застаюцца саюзнікамі па АДКБ, у якую Азербайджан не ўваходзіць. Вось такая "калектыўная бяспека". У Ерэване словы Лукашэнкі расцанілі як сведчанне таго, што ён ведаў пра намеры Азербайджана пачаць вайсковую аперацыю і падтрымліваў гэтыя планы. У сваім цяперашнім выступе Рубінян фармулюе абвінавачанне яшчэ больш жорстка: ён заяўляе, што Беларусь і Азербайджан "разам планавалі" 44-дзённую вайну.

Views over time

05001K1.5K14 Sep 13:5011 Nov 21:341.5K14 Sep 13:50: 0 views11 Nov 21:34: 1,530 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Sep 2026, 13:500
11 Nov 2026, 21:341.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.