"Уся гэтая вайна вядзецца для таго, каб не Пуцін вырашаў, якія войскі могуць знаходзіцца ва Украіне, а толькі Украіна". Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Яго спыталі, як ён ацэньвае заяву Пуціна аб тым, што прысутнасць еўрапейскіх войскаў ва Украіне аўтаматычна будзе азначаць вайну Расіі з Еўропай — ці з'яўляецца гэта сур'ёзнай пагрозай ці чарговым блефам Крамля. Па словах міністра, Польшча і партнёры дапамагаюць Украіне менавіта для таго, каб пазбавіць Пуціна магчымасці прымаць падобныя рашэнні за яе.