Раман Пратасевіч ажаніўся трэці раз. Яго абранніцай стала медработніца Анастасія Лабазанава, якая расказала пра вяселле ў Instagram. Лабазанава захапляецца картамі Таро, магіяй і эзатэрыкай. У 2026 годзе яна працавала ў клініцы “Мерсі”, якую звязваюць з атачэннем Лукашэнкі. Першы раз Пратасевіч ажаніўся ў 2019 годзе, другі — у траўні 2022-га, праз некалькі дзён пасля прысуду Сафіі Сапега. Пасля другога разводу Пратасевіча заўважалі на сайце знаёмстваў.