Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Вам тэрмінова трэба паглядзець на гэтую восеньскую прыгажосць з Белавежскай пушчы! Фота: @shnaroufpv1

  2. Амаль 11 тысяч студэнтаў з Беларусі навучаюцца ў Польшчы. За 10 гадоў колькасць беларусаў, якія вырашаюць атрымліваць польскую вышэйшую адукацыю, вырасла ўдвая. Для параўнання: у 2016 годзе ў Польшчы налічвалася 5023 беларускіх студэнтаў. Якія ўніверсітэты Польшчы найбольш папулярныя сярод беларусаў?

  3. Лукашэнка больш не хоча браць адказнасць за непапулярныя законы. Гэта і не толькі абмеркавалі госці новага шоу на Belarus Tomorrow — "Клуба галоўных рэдактароў". У новым праекце беларускія журналісты абмяркоўваюць важныя падзеі тыдня і іх уплыў на нашае з вамі жыццё. А яшчэ — расказваюць пра тое, як на журналісцкай кухні гатуюцца навіны. Для першага выпуску ў студыі сабраліся галоўрэд @Bel_Tomorrow Павел Свярдоў, галоўная рэдактарка @planbmediaio Вольга Лойка і расследавальнік @Belarus_Files Ігар Кулей. Глядзіце проста цяпер: https://www.youtube.com/watch?v=5wVvVuUJ8hU

  4. edited

    Стужка “Лісты” пра беларускіх палітвязняў скарае Венецыю. Інтэрв'ю @euroradio з яе аўтарам — рэжысёрам Андрэем Куцілам. "Спачатку ніхто не верыў, што ўдасца зрабіць фільм толькі на лістах, на нататніках. Як гэта ўсё паказаць, калі людзі ў турмах ці выйшлі з іх? Як гэта зрабіць у кінематаграфічным сэнсе прывабна і дасціпна?" Чытаць тут: https://euroradio.fm/stuzhka-listy-pra-belaruskikh-palitvyaznyau-skarae-venecyyu-parazmaulyali-z-yae-autaram A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  5. Крынж тыдня на @euroradio! Глядзіце проста цяпер: https://youtu.be/nAJS-T51isk У новым выпуску: Азаронак назваў Еўропу "саўком", беларуска нарадзіла трайнят і звярнулася да Лукашэнкі, Гайдукевіча бамбанула вяртанне Пачобута і не толькі.

  6. edited

    Што там у ЗША? Праслухоўванне Вэнса і шчодрыя $5000 за ўдзел у выбарах. Чым жыла амерыканская палітыка — у штотыднёвым аглядзе @euroradio: https://euroradio.fm/my-bolsh-narmalnyya-chym-demakraty-amerykanski-vesnik Спасылка, якая працуе без VPN

  7. edited

    "Прыгажосць і хараство". Анатоль Лябедзька незвычайным для беларускіх палітыкаў чынам прывітаў восень. "О, нарэшце прэміўм-кантэнт", — напісаў Лябедзьку пад пастом у Threads актывіст Мікола Дзядок.

  8. Лукашэнка не хоча магчымай эскалацыі ў Еўропе? Разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Глядзіце эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=lebg5EXsSVk

  9. Ці будуць украінцы вяртацца з Польшчы на радзіму? Чвэрць ужо дакладна кажа, што не. Апытанне ўкраінцаў, што жывуць у Польшчы, правяла сацыялагічная кампанія Rating Group. Згодна з вынікамі даследавання, 51% адказалі, што вернуцца ва Украіну, аднак пераважная большасць пазначыла, што толькі пасля сканчэння вайны. 26% апытаных не маюць планаў па вяртанні, а 23% не могуць даць адназначнага адказу. Апытанні беларусаў у Польшчы пра ўзровень жыцця і планы на будучыню перыядычна праводзіць польскі Нацбанк. Аднак там даюць фармулёўку "[застацца] назаўсёды ці больш чым на год" (na stałe lub dłużej niż rok), таму зрабіць выснову, якая колькасць увогуле ўжо не плануе ехаць некалі дадому, немагчыма.

  10. "Наша пазіцыя не змянілася". World Athletics не разглядае магчымасці вяртання беларусаў і расіян на міжнародныя спаборніцтвы. "Наша пазіцыя не змянілася. Народ Украіны ведае пазіцыю Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, і мы прытрымліваемся яе – гэта, на нашу думку, найлепшым чынам адпавядае інтарэсам спорту і яго цэласнасці", – заявіў прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коў. Спартыўнага функцыянера запыталі, ці адчувае World Athletics ціск праз рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, які параіў федэрацыям скасаваць абмежаванні для спартоўцаў з Беларусі і Расіі. "Я перажыў шмат выпрабаванняў у жыцці. Але я рэдка адчуваю сябе пад ціскам", – адказаў Коў.

  11. Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца. Гэты тэкст @euroradio рыхтавала пад вайсковыя вучэнні "Захад", але, на жаль, парады могуць стаць актуальнымі ў любы момант: https://euroradio.fm/kali-zautra-vayna-ukrainka-i-belaruska-z-buchy-dayuc-parady-yak-padrykhtavacca Спасылка, якая працуе без VPN

  12. "Яны хочуць перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны?". Пуцін пагражае краінам Еўропы ў выпадку ўводу еўрапейскіх вайскоўцаў ва Украіну. Спачатку Пуцін заявіў, што "няма ніякіх падстаў для канфлікту з Еўропай", але літаральна праз некалькіх сказаў перайшоў да пагроз. Увод еўрапейскіх войскаў ва Украіну ў якасці гарантыі бяспекі расійскі прэзідэнт лічыць крокам супраць РФ. "Да чаго яны цяпер падштурхоўваюць народы сваіх краін? Да вайны з Расійскай Федэрацыяй? Цяпер яны гавораць пра тое, што разглядаюць магчымасць уводу войскаў на тэрыторыю Украіны. Гэта азначае вайну з Расіяй".

  13. Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 11 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:17 Што агульнага ў адукацыі, медыцыне і дамафонах? 15:48 Навіны спорту 18:09 Стала вядома, як у Беларусь вязуць працоўных мігрантаў. І ёсць нюанс 23:42 Навіны шоу-бізу 26:54 Лукашэнка сабраўся страсянуць армію ажно да мабілізацыі. З чаго б?

  14. “Маўчанне крычыць пра катастрофу”. Што пішуць у прэсе Венецыі пра беларускі фільм? Журналісты засталіся ўражаныя рэчаіснасцю жыцця ў сучаснай Беларусі і не лакіраванаю дзяржпрапагандай. Чытаць тут: https://euroradio.fm/mauchanne-krychyc-pra-katastrofu-shto-pishuc-u-prese-venecyi-pra-belaruski-film А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  15. Дарадца прэзідэнта Літвы не бачыць пагроз ад Беларусі. Ён мае рацыю ці не? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец. Цалкам стрым тут:https://www.youtube.com/watch?v=hIDoHFmSZO0

  16. Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Чакаецца, што візіт спецпасланніка Трампа па Беларусі прывядзе да вызвалення яшчэ адной групы беларускіх палітвязняў.

  17. У Літве цяпер жыве менш за 48 тысяч грамадзян Беларусі. Ад пачатку года іх колькасць зменшылася на 2414 чалавек (−4,8%), піша "Волна" са спасылкай на Дэпартамент міграцыі Літвы. Найбольшая колькасць беларусаў была зарэгістраваная ў Літве ў 2024 годзе — больш за 62 тысячы чалавек.

  18. Як у Беларусь прывозяць працоўных мігрантаў? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=XTiAI6Vrey0

  19. edited

    Лукашэнка ўзяўся за анлайн-казіно? Ім нешта цяпер пагражае? Гэтую тэму ў эфіры @euroradio абмяркоўваюць галоўны рэдактар Belarus Tomorrow Павел Свярдлоў і блогер Аляксандр Кныровіч. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=aHaySeiF82U

  20. Older posts