Расія за ноч атакавала Украіну больш як 450 беспілотнікамі. Пад ударамі былі Кіеўская, Сумская, Адэская, Харкаўская і Чарнігаўская вобласці. Вядома як мінімум пра двух загінулых і некалькіх параненых. Пашкоджаныя жылыя дамы, склады, прадпрыемствы, аўтамабілі і інфраструктура.