У Еўропу вяртаецца моцная спёка. Месцамі будзе да +39°C. У найбліжэйшыя дні на поўдні Еўропы захаваецца так званы цеплавы купал. Вобласць высокага ціску будзе ўтрымліваць гарачае паветра і працягне летняе надвор’е да сярэдзіны верасня. З 14 па 16 верасня асабліва горача будзе на Балканах, у Італіі, на поўдні Францыі і Пірэнейскім паўвостраве. Найвышэйшыя тэмпературы чакаюцца на поўдні і паўднёвым усходзе Партугаліі, а таксама на поўдні і паўднёвым захадзе Іспаніі.