Стужка "Лісты" Андрэя Куцілы атрымала прыз на Венецыянскім кінафестывалі. Фільм узнагародзілі Golden Globes Impact Prize for Documentary — гэтай прэміяй адзначаюць дакументальныя стужкі за іх сацыяльную значнасць. Сузаснавальніца гэтага прызу — амерыканская прэмія "Залаты глобус". Фільм "Лісты" распавядае пра лёсы беларусаў, якія прайшлі праз турэмнае зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю. 🔴 Інтэрв'ю @euroradio з рэжысёрам стужкі.