Міністр адукацыі Андрэй Іванец рэзка выказаўся супраць рэпетытараў і рэпетытарства: "Я іх арганічна не ўспрымаю, ад слова "зусім". У кожнага чалавека ёсць свой патэнцыял, у тым ліку інтэлектуальны". На яго думку, рэпетытар "за кароткі прамежак часу спрабуе надзьмуць гумовы шарык да памеру аўтамабільнай шыны. Але шарык шынай быць не можа — хіба што толькі на час экзаменаў". Іванец мяркуе, што сучасная школьная праграма вельмі простая. Таму любы бацька можа сесці і растлумачыць яе свайму дзіцяці: "Калі тата ці мама не ў стане рашыць задачу па матэматыцы чацвёртага класа, значыць, у бацькоў нешта пайшло не так".