6 гадоў таму памёр Генадзь Шутаў. Падчас паслявыбарчых пратэстаў 11 жніўня 2020 года ў Брэсце яму ў галаву стрэліў сілавік, апрануты ў цывільнае. 8 дзён дактары змагаліся за яго жыццё ў мінскім вайсковым шпіталі. У лютым 2021 года суд пасмяротна прызнаў Шутава вінаватым у супраціве прадстаўнікам улады. Сведку забойства Аляксандра Кардзюкова пакаралі 10 гадамі калоніі. Cілавіка Рамана Гаўрылава, які забіў мужчыну, прызналі пацярпелым. Разглядала справу суддзя Святлана Крамянёўская.