Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца, і казаць пра іх спад рана. Так лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі пракаментаваў тое, што ў Беларусі яго абвясцілі ў вышук. Картка з ягонымі данымі з'явілася ў базе вышуку МУС Расіі. У ёй пазначана, што нобелеўскага лаўрэата шукаюць па крымінальнай справе, але канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса не называецца.