⚽️ Андрей Аршавин приехал в Беларусь и неожиданно встретил соперника, которого так и не смог обыграть, — беларуский язык. Бывший футболист лондонского «Арсенала» и сборной России Андрей Аршавин вместе с Александром Глебом отправился в Первый национальный торговый дом. Там экс-футболисты выбирали друг другу забавные образы, чтобы затем проверить, чей наряд соберет больше лайков в соцсетях. В одном из магазинов Аршавин заметил футболку с беларуской надписью «Няма нічога немагчымага». Для россиянина непреодолимым препятствием оказалось само ее произношение.
BGmedia: новости — 2026
Новости о Бресте, стране, мире Написать нам анонимно: @BrestGazeta_info_bot
-
-
🕊️ «Я из Беларуси не выезжала, меня выгнали». Как экс-политзаключенная Наталья Малец начинает жизнь в 65 лет в Польше. Эта история — о бывшей политзаключенной брестчанке Наталье Малец, которую власти отправили в колонию за доброту и неравнодушие. Женщина из скромной пенсии переводила деньги на счета более сотни политзеков. С некоторыми из них она встретилась уже в женской колонии. Теперь 65-летняя Наталья — беженка. PolitzekTimes узнал, как она адаптируется к новой жизни в Польше. Читать далее на сайте BGmedia. ⛓️ Не работает ссылка? Читайте здесь.
-
🎄 «1500 долларов за два дня»: гродненчанку возмутили цены на домики на Новый год. Гродненчанка обратила внимание на цены на аренду домиков в Беларуси в новогодние даты. По ее словам, за период с 31 декабря по 2 января и компанию из четырех человек владельцы некоторых вариантов хотят получить $1 000–1 500. «Я прошлый Новый год работала, может, что пропустила интересное?» — написала она. Пост собрал десятки комментариев. Пользователи стали спорить не только о стоимости загородного отдыха, но и о том, насколько корректно сравнивать аренду домика с туристической путевкой. Читать далее на сайте BGmedia. 🎅 Не работает ссылка? Читайте здесь.
-
🐟 Больше 300 рублей за килограмм. Узнали, где в Беларуси продают самую дорогую красную икру. Красная икра в Беларуси заметно отличается по цене в зависимости от региона. Посмотрели, где продукт стоит дороже и на каком месте Брестчина в этом списке. Читать далее на сайте BGmedia. 💸 Не работает ссылка? Читайте здесь.
-
📋 Дальнобойщика из Барановичей внесли в «список террористов». Его судили в Бресте за подготовку к беспорядкам. КГБ внес в «перечень лиц, причастных к террористической деятельности» 33-летнего Артема Меркеля из Барановичей. Мужчину ранее осудили за подготовку к организации массовых беспорядков. Как пишет «Наша Ніва», до задержания Меркель работал дальнобойщиком и совершал рейсы в Казахстан, Монголию и Китай. Читать далее на сайте BGmedia. 🚚 Не работает ссылка? Читайте здесь.
-
🛠️ Конфискация оборудования больнее штрафа: чем закончилась история подпольного СТО в Бресте, которое сдали налоговой. Незарегистрированную автомастерскую на улице Свинарчука налоговая обнаружила после доноса брестчанина. Дело дошло до суда. Читать далее на сайте BGmedia. 🚘 Не работает ссылка? Читайте здесь.
-
🌊 Вечный круговорот воды: в Минске рабочие пытались осушить лужу лопатами. Минчане сняли примитивный способ борьбы с огромной лужей на парковке. Двое рабочих зачерпывали воду лопатами и выплескивали ее на асфальт рядом — однако она практически сразу стекала обратно. Видео длится около минуты, но визуально за это время воды в луже меньше не стало. Пользователи предположили, что рабочие собирались заделать яму и пытались предварительно ее осушить. Однако для нормального осушения здесь потребовались бы насос, водоотвод либо хотя бы емкость, в которую можно собрать воду.
-
🚉 «Когда все уже на работе»: новые поезда Молодечно — Минск вызвали вопросы у пассажиров. Местная газета Молодечно сообщила, что Беларуская железная дорога решила усилить сообщение между Молодечно и столицей. С 21 сентября по 18 октября на маршруте будут курсировать дополнительные скоростные поезда. Но расписание вызвало у пассажиров больше вопросов, чем радости. Читать далее на сайте BGmedia. 🛤️ Не работает ссылка? Читайте здесь.
-
🤡 Людзі-сцягі са Слуцка, савецкая сімволіка і перакрыты горад. Як святкавалі 17 верасня ў Дзяржынску. 17 верасня ў Беларусі адзначылі Дзень народнага адзінства. Адным з цэнтральных мерапрыемстваў стаў абласны мітынг «Калі мы адзіныя» на гары Дзяржынскай — найвышэйшай кропцы краіны. На яго з’ехаліся ўдзельнікі з розных раёнаў Мінскай вобласці, а перад мітынгам прайшоў аўтапрабег. Чытайце далей на сайце BGmedia. 🎊 Не працуе спасылка? Чытайце тут.
-
🪦Памёр беларускі бард і пісьменнік з Брэстчыны Анатоль Кудласевіч. 65-гадовы творца актыўна ўдзельнічаў у падзеях 2020 года і зазнаў пераслед. У суботу, 19 верасня, памёр беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч. Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў. Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 года ў вёсцы Таўмачаў 🐦Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Спачатку атрымаў адукацыю ветэрынара, а пазней звязаў сваё жыццё з літаратурай і скончыў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве. Ён працаваў на Беларускім тэлебачанні і радыё, займаўся літаратурнымі і культурнымі праграмамі. Кудласевіч — аўтар некалькіх паэтычных і празаічных кніг, пісаў песні і выступаў як бард. Таксама складаў літаратурныя анталогіі, у тым ліку беларускіх эпітафій і пародый. У жніўні 2020 года Анатоля Кудласевіча арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021 годзе ў ягонай кватэры двойчы праводзілі ператрусы. Першы з іх звязвалі са справай Аўтуховіча, а падчас другога супрацоўнікі ГУБАЗіК разграмілі жытло літаратара.
-
😌 «Устали бороться, вот и сняли». Брестчане обсуждают нововведения на Кобринском мосту и еще двух перекрестках. Сразу на нескольких участках Бреста изменили организацию движения. Где-то водители уже заметили пробки, а где-то приветствуют нововведения. Читать далее на сайте BGmedia. 🌉 Не открывается ссылка, читайте здесь. https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/brest-izmeneniya-dvizheniya-na-dorogah-spory/
-
🫎 Сразу три лося перешли дорогу под Пинском. Жительница Брестского района показала, как сразу три лося перешли дорогу под Пинском. Она в шутку отметила, что под Брестом такие большие лоси не водятся. Видео: madam.koko_tomato в Threads.
-
🏰 📖 Дзе магла друкавацца Берасцейская Біблія і адбывацца антыўнійны сабор? Гісторык Мікола Волкаў расказаў пра палац Чартарыйскіх — адну з найбольш значных мураваных цывільных пабудоў старога Брэста. За некалькі стагоддзяў будынак змяніў некалькі назваў, уладальнікаў і прызначэнняў. Верагодна, менавіта тут працавала друкарня, дзе ў 1563 годзе надрукавалі знакамітую Берасцейскую Біблію. У 1596 годзе ў гэтым месцы адбыўся антыўнійны сабор. Пазней будынак належаў Сапегам і Чартарыйскім. Тут таксама маглі размяшчацца кальвінскі збор і сінагога, а пазней — мытня і школа. Сёння палац не захаваўся, аднак пад зямлёй, магчыма, яшчэ засталіся сляды некалькіх стагоддзяў гісторыі Брэста. У новым відэа паказаная гісторыя гэтага месца — ад XVI стагоддзя да знікнення старога горада. У ім выкарыстаныя 3D-графіка, генерацыя выяваў з дапамогай штучнага інтэлекту і мантаж пры ўдзеле незалежнага спецыяліста. Аўтар ідэі — Мікола Волкаў. Для гістарычнай рэканструкцыі будынка выкарысталі ілюстрацыі Паўла Татарнікава розных перыядаў. Падбор архіўных матэрыялаў і тэкст падрыхтавала Наталля Зданевіч. Субцітры на польскай і рускай мовах можна ўключыць у наладах відэа. 🔥 Спасылка на відэа: https://youtu.be/RHN2nAVt2UY
-
🚂 У цэнтры Баранавічаў пачалі знос чарговага пасляваеннага драўлянага дома. У цэнтры Баранавічаў пачалі разбіраць двухпавярховы драўляны дом па вуліцы Міцкевіча, 5. Васьмікватэрны будынак уваходзіў у склад адзінага аўтэнтычнага квартала пасляваеннай драўлянай забудовы 1947–1949 гадоў. Квартал паміж вуліцамі Міцкевіча і Гагарына складаўся з пяці падобных дамоў: Міцкевіча, 1, 3, 5, 7 і Гагарына, 55. Яны мелі агульны гаспадарчы двор і драўляныя пу́ні для вугалю і дроў. Будынкі былі ашаляваныя брусам і пафарбаваныя ў характэрны зялёны колер. Іх фасады ўпрыгожвалі разьбяныя міжпавярховыя карнізы, фігурныя кранштэйны навесаў і выразныя ліштвы. Унутры захаваліся шырокія двухмаршавыя лесвіцы з аўтэнтычнымі балясінамі і кафляныя печы. Паводле звестак краязнаўцаў, пасля вайны да будаўніцтва квартала прыцягвалі нямецкіх ваеннапалонных. Будынкі не мелі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2008 годзе Брэсцкі аблвыканкам прызнаў іх непрыдатнымі для пражывання. Знос квартала пачаўся некалькі гадоў таму. На месцы дома № 1 на рагу вуліц Міцкевіча і Савецкай узвялі рэстаран «Мак.by». Пасля разбору дома № 5 у квартале застануцца толькі два будынкі — па вуліцы Міцкевіча, 3 і Гагарына, 55. Мясцовае ЖРЭУ плануе знесці іх пасля завяршэння юрыдычнага афармлення адсялення жыхароў. Відэа: alexbelarus12 у Threads.
-
🪶20 верасня 1943 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Нівы (сёння 🌳 Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзілася паэтка Ніна Мацяш. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу ў 1960 годзе і паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, які завяршыла ў 1966 годзе пасля акадэмічнага адпачынку. У 1973—1977 гадах выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. З 1971 года была членам Саюза пісьменнікаў СССР. Дэбютавала ў 1962 годзе вершамі ў газетах «Маяк камунізму» і «Во славу Родины». Аўтар зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), а таксама казак і п’ес. Стварала тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі («Пясняр роднай прыроды», 1978) і Р. Кента («Гэта я, госпадзі», 1980). Перакладала з нямецкай, французскай, польскай і іншых моў. Сярод яе перакладаў – творы Ж. Сіменона («Першая справа Мегрэ», 1982), А. дэ Сент-Экзюперы («Маленькі прынц», 1989), а таксама вершы Віславы Шымборскай. Памерла 19 снежня 2008 года ў ⚡ Белаазёрску (Бярозоўскі раён). А ты жыві, каханы мой, жыві. Хай сэрцу будзе да каго хіліцца, Хай жураўлём абернецца сініца. Сваю шчаслівай долю назаві. Хай светла збудзецца, што светла сніцца, Жыві, каханы мой, жыві!
-
🦣 🪷 На Брэстчыне знайшлі костку маладога маманта. 🪷 У Мікашэвічах Лунінецкага раёна мясцовы жыхар перадаў навукоўцам плечавую костку маладога маманта, якую каля 30 гадоў таму знайшлі падчас здабычы пяску на РУПП «Граніт». Спецыялісты ўстанавілі, што гэта левая плечавая костка жывёлы. Яе ўзрост пакуль невядомы — цяпер праводзяцца неабходныя аналізы. Знаходку выставілі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
-
🪵 «Жаль, теперь как в пустыне живем». В Южном спилили взрослые деревья, а брестчане снова спорят о логике вырубки. Деревья убрали во дворе на Гвардейской после того, как одно из них упало на автомобили. Жители предполагают, что полноценной замены не будет. Читать далее на сайте BGmedia. 🎀 Не открывается ссылка, читайте здесь. https://d1wncejpw5hw4f.cloudfront.net/society/vyrubka-derevev-yuzhny-brest-kritika/
-
🗡 19 верасня 1794 года адбылася бітва пад 🏹 Брэстам паміж расійскім атрадам на чале з Суворавым і атрадам паўстанцаў пад кіраўніцтвам Караля Серакоўскага ў часе паўстання Касцюшкі. Сілы бакоў складалі каля 13 тысяч чалавек у паўстанцаў і каля 8 тысяч у рускіх. Сувораў дазнаўся пра брады пра Буг і ўдарыў па корпусу Серакоўскага. Пасля пераправы сувораўскіх войскаў праз Буг, паўстанцы без бою адышлі на другую, больш умацаваную пазіцыю. Сувораў загадаў пяхоце пераследваць войскі паўстанцаў, а кавалерыі ахапіць іх з флангаў. Пасля некалькіх нападзенняў лінія была ўзята. Паўстанцы страцілі 5 тысяч забітымі і 7 тысяч палоннымі, рускія — 1 тысячу забітымі. З паўстанцкага корпуса сысці змаглі толькі некалькі сотняў чалавек на чале з Серакоўскім. Страта цэлага корпуса выклікала маральны надлом сярод удзельнікаў паўстання. У памяць аб бітве ў вёсцы Полатычы (сёння Польшча) з’явілася таблічка на польскай мове: «Жаўнерам польскай і рускай арміі, якія загінулі пад Тэрэспалем у верасні 1794 года».
-
5️⃣ У музеі «Бярэсце» адкрылі мемарыяльную дошку археолагу Пятру Лысенку. 18 верасня ў археалагічным музеі «Бярэсце» ў Брэсце адкрылі мемарыяльную дошку археолагу, доктару гістарычных навук і прафесару Пятру Лысенку. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей прэзентаваў новы культурна-адукацыйны праект «Берасцейскі край. Гісторыя. Традыцыі. Людзі». Першае мерапрыемства прысвяцілі 95-годдзю з дня нараджэння Пятра Лысенкі. Менавіта дзякуючы яго даследаванням было вызначана першапачатковае месцазнаходжанне старажытнага Берасця. У памяць пра археолага таксама адкрылася выстава «Першаадкрывальнік». На ёй можна ўбачыць фатаграфіі, дакументы і асабістыя рэчы Лысенкі. Сярод экспанатаў — матацыкл, на якім навуковец праехаў тысячы кіламетраў падчас экспедыцый, а таксама шапка XIII стагоддзя і рукавіца. Спецыялісты адзначаюць, што такая захаванасць тканіны — рэдкасць для археалогіі. Выстава будзе працаваць да 1 кастрычніка. Шматлікія спробы вызначыць першапачатковае месцазнаходжанне Берасця ўвянчаліся поспехам у 1968 годзе. Пад кіраўніцтвам Пятра Лысенкі з 1969 па 1981 год тут праводзіліся раскопкі. Археолагі выявілі больш за 220 драўляных пабудоў XI–XIII стагоддзяў, тры вулічныя маставыя, частаколы і мноства прадметаў матэрыяльнай культуры таго часу. Археалагічны музей «Бярэсце» штогод наведваюць каля 100 тысяч чалавек.
-
🪶 19 верасня 2004 года не стала паэта Міколы Купрэева, які жыццём сваім знітаваў сябе з Брэстчынай. Нарадзіўся ў вёсцы Ямнае на Рагачоўшчыне ў траўні 1937 года. У віры Другой сусветная вайны ад рук нацыстаў была забітая маці будучага паэта. У 1947 годзе Мікола з бацькам пераехалі на Брэстчыну, у вёску Пескі 🌳 Бярозаўскага раёна, а ў 1953 — у вёску Міхнавічы 🌿 Івацэвіцкага раёна. Скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры 🎓 Брэсцкага педагагічнага інстытута. Працаваў у сярэдніх школах 🐧 Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і 🏯Ляхавіцкага раёнаў. Адным з вучняў Купрэева быў Алесь Каско, а таксама — Мікола Антаноўскі і Анатоль Шушко. У 1988 стаў рэдактарам пружанскай «раёнкі», пераехаў у вёску Папялёва 🐍Пружанскага раёна, выкладаў у базавай школе гісторыю. Тут выйшаў на пэнсію з прычыны хваробы. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1996 годзе зборнік вершаў «Правінцыйныя фантазіі» быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі. Аднак у самы апошні момант перамога была скасавана за іранічную згадку Лукашэнкі ў вершы «Сустрэча з Крапівой». Прэмія тады не дасталася нікому. Апошнія гады жыцця правёў у Пружанах, перыядычна лекуючыся ў тубдыспансеры ў Вярховічах 🏰 Камянецкага раёна. Памёр у доме састарэлых у вёсцы Лясная 🦬Баранавіцкага раёна. Пахаваны ў Міхнавічах пад Івацэвічамі. Памяці М.Купрэева Рунее авёс. Трава зелянее. Неба люструе разліў дзьмухаўца. Крочыць з торбай Мікола Купрэяў Шляхам з Бярэсця да Мухаўца. Анатоль Дэбіш
- Older posts