🪶 19 верасня 2004 года не стала паэта Міколы Купрэева, які жыццём сваім знітаваў сябе з Брэстчынай. Нарадзіўся ў вёсцы Ямнае на Рагачоўшчыне ў траўні 1937 года. У віры Другой сусветная вайны ад рук нацыстаў была забітая маці будучага паэта. У 1947 годзе Мікола з бацькам пераехалі на Брэстчыну, у вёску Пескі 🌳 Бярозаўскага раёна, а ў 1953 — у вёску Міхнавічы 🌿 Івацэвіцкага раёна. Скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры 🎓 Брэсцкага педагагічнага інстытута. Працаваў у сярэдніх школах 🐧 Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і 🏯Ляхавіцкага раёнаў. Адным з вучняў Купрэева быў Алесь Каско, а таксама — Мікола Антаноўскі і Анатоль Шушко. У 1988 стаў рэдактарам пружанскай «раёнкі», пераехаў у вёску Папялёва 🐍Пружанскага раёна, выкладаў у базавай школе гісторыю. Тут выйшаў на пэнсію з прычыны хваробы. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1996 годзе зборнік вершаў «Правінцыйныя фантазіі» быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі. Аднак у самы апошні момант перамога была скасавана за іранічную згадку Лукашэнкі ў вершы «Сустрэча з Крапівой». Прэмія тады не дасталася нікому. Апошнія гады жыцця правёў у Пружанах, перыядычна лекуючыся ў тубдыспансеры ў Вярховічах 🏰 Камянецкага раёна. Памёр у доме састарэлых у вёсцы Лясная 🦬Баранавіцкага раёна. Пахаваны ў Міхнавічах пад Івацэвічамі. Памяці М.Купрэева Рунее авёс. Трава зелянее. Неба люструе разліў дзьмухаўца. Крочыць з торбай Мікола Купрэяў Шляхам з Бярэсця да Мухаўца. Анатоль Дэбіш