BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.6/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🪶20 верасня 1943 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Нівы (сёння 🌳 Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці) нарадзілася паэтка Ніна Мацяш. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу ў 1960 годзе і паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, які завяршыла ў 1966 годзе пасля акадэмічнага адпачынку. У 1973—1977 гадах выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. З 1971 года была членам Саюза пісьменнікаў СССР. Дэбютавала ў 1962 годзе вершамі ў газетах «Маяк камунізму» і «Во славу Родины». Аўтар зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), а таксама казак і п’ес. Стварала тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі («Пясняр роднай прыроды», 1978) і Р. Кента («Гэта я, госпадзі», 1980). Перакладала з нямецкай, французскай, польскай і іншых моў. Сярод яе перакладаў – творы Ж. Сіменона («Першая справа Мегрэ», 1982), А. дэ Сент-Экзюперы («Маленькі прынц», 1989), а таксама вершы Віславы Шымборскай. Памерла 19 снежня 2008 года ў ⚡ Белаазёрску (Бярозоўскі раён). А ты жыві, каханы мой, жыві. Хай сэрцу будзе да каго хіліцца, Хай жураўлём абернецца сініца. Сваю шчаслівай долю назаві. Хай светла збудзецца, што светла сніцца, Жыві, каханы мой, жыві!

Views over time

010020020 Sep 09:0312 Nov 11:3320720 Sep 09:03: 0 views12 Nov 11:33: 207 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Sep 2026, 09:030
12 Nov 2026, 11:33207

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.