BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.7/day last 8 minutes ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🚂 У цэнтры Баранавічаў пачалі знос чарговага пасляваеннага драўлянага дома. У цэнтры Баранавічаў пачалі разбіраць двухпавярховы драўляны дом па вуліцы Міцкевіча, 5. Васьмікватэрны будынак уваходзіў у склад адзінага аўтэнтычнага квартала пасляваеннай драўлянай забудовы 1947–1949 гадоў. Квартал паміж вуліцамі Міцкевіча і Гагарына складаўся з пяці падобных дамоў: Міцкевіча, 1, 3, 5, 7 і Гагарына, 55. Яны мелі агульны гаспадарчы двор і драўляныя пу́ні для вугалю і дроў. Будынкі былі ашаляваныя брусам і пафарбаваныя ў характэрны зялёны колер. Іх фасады ўпрыгожвалі разьбяныя міжпавярховыя карнізы, фігурныя кранштэйны навесаў і выразныя ліштвы. Унутры захаваліся шырокія двухмаршавыя лесвіцы з аўтэнтычнымі балясінамі і кафляныя печы. Паводле звестак краязнаўцаў, пасля вайны да будаўніцтва квартала прыцягвалі нямецкіх ваеннапалонных. Будынкі не мелі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2008 годзе Брэсцкі аблвыканкам прызнаў іх непрыдатнымі для пражывання. Знос квартала пачаўся некалькі гадоў таму. На месцы дома № 1 на рагу вуліц Міцкевіча і Савецкай узвялі рэстаран «Мак.by». Пасля разбору дома № 5 у квартале застануцца толькі два будынкі — па вуліцы Міцкевіча, 3 і Гагарына, 55. Мясцовае ЖРЭУ плануе знесці іх пасля завяршэння юрыдычнага афармлення адсялення жыхароў. Відэа: alexbelarus12 у Threads.

Views over time

05010015020 Sep 09:5912 Nov 11:3311920 Sep 09:59: 0 views12 Nov 11:33: 119 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
20 Sep 2026, 09:590
12 Nov 2026, 11:33119

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.