🏰 📖 Дзе магла друкавацца Берасцейская Біблія і адбывацца антыўнійны сабор? Гісторык Мікола Волкаў расказаў пра палац Чартарыйскіх — адну з найбольш значных мураваных цывільных пабудоў старога Брэста. За некалькі стагоддзяў будынак змяніў некалькі назваў, уладальнікаў і прызначэнняў. Верагодна, менавіта тут працавала друкарня, дзе ў 1563 годзе надрукавалі знакамітую Берасцейскую Біблію. У 1596 годзе ў гэтым месцы адбыўся антыўнійны сабор. Пазней будынак належаў Сапегам і Чартарыйскім. Тут таксама маглі размяшчацца кальвінскі збор і сінагога, а пазней — мытня і школа. Сёння палац не захаваўся, аднак пад зямлёй, магчыма, яшчэ засталіся сляды некалькіх стагоддзяў гісторыі Брэста. У новым відэа паказаная гісторыя гэтага месца — ад XVI стагоддзя да знікнення старога горада. У ім выкарыстаныя 3D-графіка, генерацыя выяваў з дапамогай штучнага інтэлекту і мантаж пры ўдзеле незалежнага спецыяліста. Аўтар ідэі — Мікола Волкаў. Для гістарычнай рэканструкцыі будынка выкарысталі ілюстрацыі Паўла Татарнікава розных перыядаў. Падбор архіўных матэрыялаў і тэкст падрыхтавала Наталля Зданевіч. Субцітры на польскай і рускай мовах можна ўключыць у наладах відэа. 🔥 Спасылка на відэа: https://youtu.be/RHN2nAVt2UY