BGmedia: новости — 2026

@bgazeta · Belarusian · active

Subscribers 839 Subscribers, last 30 days: 839 → 839 +0 24h
Reach per post (ERR) 13.5%113 avg views
Posting 16.6/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 23.2 ❤ 😱 👎

🪦Памёр беларускі бард і пісьменнік з Брэстчыны Анатоль Кудласевіч. 65-гадовы творца актыўна ўдзельнічаў у падзеях 2020 года і зазнаў пераслед. У суботу, 19 верасня, памёр беларускі літаратар і бард Анатоль Кудласевіч. Два тыдні таму яму споўнілася 65 гадоў. Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 года ў вёсцы Таўмачаў 🐦Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Спачатку атрымаў адукацыю ветэрынара, а пазней звязаў сваё жыццё з літаратурай і скончыў Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага ў Маскве. Ён працаваў на Беларускім тэлебачанні і радыё, займаўся літаратурнымі і культурнымі праграмамі. Кудласевіч — аўтар некалькіх паэтычных і празаічных кніг, пісаў песні і выступаў як бард. Таксама складаў літаратурныя анталогіі, у тым ліку беларускіх эпітафій і пародый. У жніўні 2020 года Анатоля Кудласевіча арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту. У 2021 годзе ў ягонай кватэры двойчы праводзілі ператрусы. Першы з іх звязвалі са справай Аўтуховіча, а падчас другога супрацоўнікі ГУБАЗіК разграмілі жытло літаратара.

Views over time

05010015021 Sep 06:0012 Nov 11:3313621 Sep 06:00: 0 views12 Nov 11:33: 136 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Sep 2026, 06:000
12 Nov 2026, 11:33136

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.