🗡 19 верасня 1794 года адбылася бітва пад 🏹 Брэстам паміж расійскім атрадам на чале з Суворавым і атрадам паўстанцаў пад кіраўніцтвам Караля Серакоўскага ў часе паўстання Касцюшкі. Сілы бакоў складалі каля 13 тысяч чалавек у паўстанцаў і каля 8 тысяч у рускіх. Сувораў дазнаўся пра брады пра Буг і ўдарыў па корпусу Серакоўскага. Пасля пераправы сувораўскіх войскаў праз Буг, паўстанцы без бою адышлі на другую, больш умацаваную пазіцыю. Сувораў загадаў пяхоце пераследваць войскі паўстанцаў, а кавалерыі ахапіць іх з флангаў. Пасля некалькіх нападзенняў лінія была ўзята. Паўстанцы страцілі 5 тысяч забітымі і 7 тысяч палоннымі, рускія — 1 тысячу забітымі. З паўстанцкага корпуса сысці змаглі толькі некалькі сотняў чалавек на чале з Серакоўскім. Страта цэлага корпуса выклікала маральны надлом сярод удзельнікаў паўстання. У памяць аб бітве ў вёсцы Полатычы (сёння Польшча) з’явілася таблічка на польскай мове: «Жаўнерам польскай і рускай арміі, якія загінулі пад Тэрэспалем у верасні 1794 года».