📮 У адным з буйных аграгарадкоў Гомельскага раёну закрылі пошту — працаваць няма каму Мясцовая жыхарка распавяла ў TikTok, што паштальёнка звольнілася праз заробак 600–800 рублёў. Акрамя таго, супрацоўнікам трэба было самастойна тапіць печку і мыць падлогу ў памяшканні. Пры гэтым у вёсцы шмат пенсіянераў, якім пошта па-ранейшаму патрэбная. «Флагшток» праверыў вакансіі і высветліў, што па ўсёй Гомельскай вобласці не хапае больш за 50 работнікаў пошты.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
☝️ Ягоныя прагнозы ніколі не спраўджваюцца. Мы праверылі! Мы вырашылі згадаць папярэднія абяцанні ды прадказанні Лукашэнкі і падлічылі, колькі з іх спраўдзіліся. Спойлер: статыстыка зусім не на карысць нашага «прадказальніка». Глядзіце ў відэа! ✍️ А ў свежым выданні «Дэкодар» Дзмітрый Семчанка тлумачыць самыя актуальныя навіны тыдня простай мовай і зразумела для ўсіх. Глядзіце свежае выданне проста цяпер!
-
🤔 У Telegram знік канал сілавікоў са спісамі «экстрэмістаў» Там штотыдзень публікавалі звесткі пра людзей, прызнаных рэжымам «экстрэмістамі». Праўда замест яго з'явіўся новы канал, і пакуль там толькі адзін допіс. МУС таксама ўжо шэсць тыдняў не абнаўляе адпаведны спіс, які раней папаўняўся кожную пятніцу. Праваабаронцы «Вясны» мяркуюць, што ўлады могуць спрабаваць схаваць сапраўдны маштаб рэпрэсій. #Рэпрэсіі
-
⚖️ Закрыты чат адвакатаў Менскай гарадской калегіі прызналі экстрэмісцкім Ён быў створаны ў Viber для прафесійнай супольнасці. Паводле «Вясны», цяпер у зняволенні застаюцца шэсць беларускіх адвакатаў. Агулам з 2020 года пад палітычны пераслед патрапілі прынамсі 16 адвакатаў, а сотні страцілі права займацца прафесіяй. #рэпрэсіі
-
◾️Падводны паляўнічы знайшоў у рацэ Бярэзіне цела мужчыны, які знік яшчэ ў снежні 2025 года Загінулы быў 45-гадовым жыхаром Бабруйску. Ён прыехаў да брата ў Асіповіцкі раён, пайшоў на рыбалку і не вярнуўся. Асобу ўстанавілі з дапамогай ДНК-экспертызы, бо цела доўга праляжала ў вадзе. Экспертыза таксама паказала, што прыкметаў гвалтоўнай смерці няма.
-
✊🇺🇦 Украіна падоўжыла час на афармленне дакументаў вайскоўцаў-замежнікаў Фонд «Вільна Білорусь» назваў гэта важным крокам і для беларускіх добраахвотнікаў, якія раней сутыкаліся з праблемамі легалізацыі ва Украіне. Цяпер у іх будзе час да 10 траўня 2027 года, каб урэгуляваць свой статус. умовы легальнага знаходжання ва Украіне для тых, хто толькі падпісаў кантракт або завяршыў службу. Праблемы з легалізацыяй, пашпартамі і даведкамі ва Украіне застаюцца актуальнымі для беларусаў, а актывісты працягваюць шукаць развязанні разам з украінскімі чыноўнікамі.
-
😂 Пасля абурэння ў сетках беларускі банк спыніў выпуск сумесных картак для азартных гульняў Пра гэта паведаміў партал Mуfin.bу пасля хвалі крытыкі ў Threads і Telegram. Картку прэзентавалі 10 лістапада. Яна прадугледжвала бонусы за папаўненне гульнявога рахунку і іншыя заахвочванні для аматараў азартных гульняў.
-
🤔 Міліцыянты самі заблыталіся ў выніках праверак школьнікаў У верасні яны паведамлялі пра 18 выпадкаў, калі дзеці спрабавалі пранесці ў школы забароненыя рэчы, а цяпер рапартуюць толькі пра чатыры. Сярод знаходак былі нажы і патроны. Пры гэтым у МУС працягваюць палохаць бацькоў гісторыямі пра падлеткаў, якіх нібыта завербавалі праз Telegram для нападаў на школы. 🔗 Больш падрабязнас пра сёлетнюю практыку праверкі школьнікаў — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
🇬🇪 Беларуса ў Тбілісі арыштавалі на тры месяцы за пратэрмінаваныя дакументы. Могуць дэпартаваць Яго арыштавалі праз пратэрмінаваныя беларускі пашпарт і грузінскую ID-картку. Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, у Беларусі мужчына можа сутыкнуцца з палітычным пераследам.
-
👆 Сямейны бізнес ледзь не каштаваў Францыску Скарыну свабоды. Усё пачалося ў Познані, дзе брат першадрукара гандляваў скурамі. Пасля ягонай смерці засталіся даўгі і неразвязаныя справы. Разбірацца з імі давялося Скарыну – і ў выніку ён сам апынуўся за кратамі. 🤔️️️️️️ Як яму ўдалося выйсці на волю і хто дапамог яму ў гэтай сітуацыі? Глядзіце ў відэа. А цалкам праграму «Сармацкі вус» глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY» 📺️️️️️️
-
😨 Памёр роўпджампер, у якога адарваўся трос падчас скачка ў Менску Трагедыя адбылася 10 кастрычніка ў прамзоне Сосны: 36-гадовы мужчына правяраў абсталяванне перад скачкамі кліентаў з 40-метровай вышыні. Ён атрымаў цяжкія траўмы галавы і пазваночніка, месяц праляжаў у рэанімацыі, але лекары не змаглі яго выратаваць.
-
📌 У Абу-Дабі пачаліся перамовы па Украіне. Якія вынікі былі б карыснымі для Лукашэнкі, а якія для грамадскай супольнасці Беларусі? 📌 Ці новы штам каронавірусу ўжо ў Беларусі? 📌 Навошта дыктатару яшчэ адзін азотны камбінат у нашай краіне? ▶️ Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуем у Нашым дні.
-
😡 У Беларусі запусцілі банкаўскую картку для аматараў азартных гульняў. У сетках абурыліся Адзін з беларускіх банкаў выпусціў сумесную картку з кампаніяй, якая прымае стаўкі на спорт і прапануе азартныя гульні ў онлайн-казіно. Людзеў заахвочваюць крэдытнымі бонусамі пры ўмове карыстання паслугамі казіно і бясплатнымі спробамі ў азартных гульнях. Навіна выклікала хвалю абурэння ў сацсетках. Карыстальнікі раскрытыкавалі не толькі банк але і партал «Myfіn.bу», які апублікаваў навіну. Але там запэўнілі, што гэта не рэклама.
-
edited
💱 Курсы валют 10 лістапада Долар зноў падаражэў і перасягнуў рысу ў 3 рублі. Еўра дадаў амаль 2 капейкі. Расейскі рубель прасеў на 1,3 капейкі за 100 рублёў. #курсывалютаў
-
😡 Расеец атрымаў больш за 20 штрафаў у Беларусі за перавышэнне хуткасці за месяц. Ці сапраўды ў Беларусі выявілі новы штам каронавіруса? І што за правакацыйную працу за $500 прапануюць беларусам у Польшчы? У Менску закрылі другую пякарню у Dana Mall праз прусакоў. А бібліятэкам дазволяць рабіць платныя паслугі, каб выжыць. 📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні навінаў на «Белсаце»
-
❗️У Польшчы за $500 прапануюць пісаць «Слава УПА» на помніках. Журналіст MOST адгукнуўся на падазроную вакансію ў Telegram-чаце беларусаў Беластоку. За надпіс «Слава УПА» на помніках у Познані абяцалі $500, аплату дарогі і бяспечныя ўмовы. Таксама трэба было наклеіць QR-код. Працадаўца прызнаў, што заданне незаконнае, але запэўніваў, што выканаўцу не знойдуць, калі схаваць твар. Падобныя заданні, паводле яго, ёсць таксама ў Варшаве, Уроцлаве і Любліне. У BelPol мяркуюць, што за такімі правакацыямі могуць стаяць беларускія або расейскія спецслужбы. Іх мэта – распальваць варожасць паміж палякамі і ўкраінцамі.
-
🎾 Максім Мірны перастаў трэнаваць Арыну Сабаленку Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (цяпер другая ракетка свету) спыніла супрацу са славутым беларускім тэнісістам – піша тэлегарм-канал «Лучший теннисный подкаст». Мірны далучыўся да каманды Сабаленкі ў жніўні 2025 годe ў якасці кансультанта. Ён дапамагаў ёй удасканальваць гульню каля сеткі. Прычыны «расставання» бакі пакуль не каментавалі. Мірны – алімпійскі чэмпіён Лондана-2012 і дзесяціразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў парным і змяшаным парным разрадах.
-
📄 У Беларусі абавязалі публічна справаздачыцца пра зборы на медычную дапамогу Арганізатары дабрачынных збораў на медычную дапамогу павінны будуць штогод да 31 сакавіка публікаваць інфармацыю пра сабраныя грошы і іх выкарыстанне. Гэта датычыцца як арганізацый, так і фізічных асобаў. Раней улады таксама абмежавалі магчымасць збіраць грошы на лячэнне для іншых людзей: цяпер фізічныя асобы могуць рабіць гэта толькі для сябе і блізкіх сваякоў. 📌 Якія звесткі трэба будзе публікаваць – чытайце тут ✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
🤩 У 2027 годзе выйдуць дзве новыя кнігі з серыі пра Гары Потэра Але гэтыя кнігі будуць не працягам гісторыі пра хлопца-чараўніка, а хутчэй ілюстраванымі даведнікамі. Там будуць змешчаныя факты пра некаторых персанажаў, цытаты з арыгінальных раманаў і схаваныя неспадзяванкі. Першая кніга «Pocket Potters: McGonagall» прысвечана гісторыі прафесара Мінервы МакГонагал, другая – «Pocket Potters: Fred and George» – двайнятам Фрэду і Джорджу Уізлі. 📌 Больш падрабязнасцяў – па спасылцы 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
-
edited
Аўтар скандальнай скульптуры ў Быхаве заявіў, што зрабіў яе для гораду бясплатна У адказ на крытыку кампазіцыі «Жанчыне-маці», якую ўсталявалі ў гарадскім парку Быхава яе аўтар Аляксандр Мінькоў сказаў, што месяц працаваў з гранітам бясплатна, а з бюджэту аплацілі толькі камень і падаткі. На закіды крытыкаў мастак прапанаваў ім самім паспрабаваць за месяц апрацаваць сем тон граніту. Раней мясцовыя ўлады прызналі, што да помніка ёсць «вялікія заўвагі», і паабяцалі выправіць недахопы. На каментары аўтара звярнула ўвагу выданне «Зеркало».
- Older posts