🤔 У Telegram знік канал сілавікоў са спісамі «экстрэмістаў» Там штотыдзень публікавалі звесткі пра людзей, прызнаных рэжымам «экстрэмістамі». Праўда замест яго з'явіўся новы канал, і пакуль там толькі адзін допіс. МУС таксама ўжо шэсць тыдняў не абнаўляе адпаведны спіс, які раней папаўняўся кожную пятніцу. Праваабаронцы «Вясны» мяркуюць, што ўлады могуць спрабаваць схаваць сапраўдны маштаб рэпрэсій. #Рэпрэсіі