◾️Падводны паляўнічы знайшоў у рацэ Бярэзіне цела мужчыны, які знік яшчэ ў снежні 2025 года Загінулы быў 45-гадовым жыхаром Бабруйску. Ён прыехаў да брата ў Асіповіцкі раён, пайшоў на рыбалку і не вярнуўся. Асобу ўстанавілі з дапамогай ДНК-экспертызы, бо цела доўга праляжала ў вадзе. Экспертыза таксама паказала, што прыкметаў гвалтоўнай смерці няма.