🎾 Максім Мірны перастаў трэнаваць Арыну Сабаленку Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (цяпер другая ракетка свету) спыніла супрацу са славутым беларускім тэнісістам – піша тэлегарм-канал «Лучший теннисный подкаст». Мірны далучыўся да каманды Сабаленкі ў жніўні 2025 годe ў якасці кансультанта. Ён дапамагаў ёй удасканальваць гульню каля сеткі. Прычыны «расставання» бакі пакуль не каментавалі. Мірны – алімпійскі чэмпіён Лондана-2012 і дзесяціразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў парным і змяшаным парным разрадах.