😡 У Беларусі запусцілі банкаўскую картку для аматараў азартных гульняў. У сетках абурыліся Адзін з беларускіх банкаў выпусціў сумесную картку з кампаніяй, якая прымае стаўкі на спорт і прапануе азартныя гульні ў онлайн-казіно. Людзеў заахвочваюць крэдытнымі бонусамі пры ўмове карыстання паслугамі казіно і бясплатнымі спробамі ў азартных гульнях. Навіна выклікала хвалю абурэння ў сацсетках. Карыстальнікі раскрытыкавалі не толькі банк але і партал «Myfіn.bу», які апублікаваў навіну. Але там запэўнілі, што гэта не рэклама.