Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.2%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
edited
❗️Беларус падаў заяву ў пракуратуру Польшчы на галоўнага рэдактара TV Republika праз словы пра замежнікаў
Беларус Яўген Собалеў просіць праверыць словы журналіста на прадмет распальвання нянавісці на нацыянальнай глебе.
Пасля страляніны ў Кракаве журналіст Томаш Сакевіч сказаў:
«Вядома, што ў гэтым удзельнічалі замежнікі».
Пазней паліцыя паведаміла, што затрыманы падазраваны – грамадзянін Польшчы, які дзейнічаў адзін.
Собалеў лічыць, што такая заява магла ўзмацніць варожасць да іншаземцаў:
«Я глыбока абураны тым, што перад абліччам такой жудаснай трагедыі хтосьці мог распаўсюдзіць непацверджаную інфармацыю, якая можа распаліць нянавісць да замежнікаў, якія жывуць у Польшчы».
🤯 Землятрус магнітудай 5,7 адбыўся ў цэнтральнай частцы Японіі
Па меншай меры 22 чалавекі атрымалі траўмы.
У Быхаве адкрылі помнік да Году беларускай жанчыны. Спадабаўся ён не ўсім
Манумент усталявалі 6 лістападу ў парку ў гонар 60-годдзя вызвалення Быхаўскага раёну ад нямецкай акупацыі.
Помнік уяўляе сабой каменную скульптуру жанчыны з доўгай касой і дзіцяці, якое абдымае яе.
Палітык Анатоль Лябедзька раскрытыкаваў скульптуру ў Threads:
Гэта помнік жанчыне ці ўсё ж помнік культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку?
Прапаганда кепскага густу і пачварнасці! Напэўна, за гэты «твор» яшчэ нехта і адшчыкнуў кавалак з мясцовага бюджэту, які і без таго худзее.
❓А як вам скульптура?
«Тры дні крынжу». Выступ расейскага гурта ў Менску скончыўся скандалам
Выступ расейскага гурта «Тры дні дажджу» ў менскім палацы спорту затрымалі больш чым на гадзіну, а замест абяцаных дзвюх гадзінаў ён трываў менш за адну. Квіткі каштавалі ад 135 да 295 рублёў.
Паводле гледачоў, перад канцэртам за кулісы заходзілі медыкі хуткай дапамогі. Франтмэн Глеб Віктараў забываў словы, не трапляў у ноты, а частку песень выканаў пад фанаграму. Абураныя менчукі патрабуюць вярнуць грошы.
Віктараў раней прызнаваўся ў залежнасці ад наркотыкаў і алкаголю. Ён таксама падтрымліваў Пуціна і вайну супраць Украіны, але ў ліпені 2026 года нечакана выступіў з антываеннай прамовай. Прадстаўнікі гурта назвалі гэта «трызненнем», заявілі пра рэцыдыў і адправілі яго на лячэнне.
🌲У Беларусі дазволілі паляваць на вавёрак. На каго яшчэ?
Таксама ў восеньска-зімовы сезон цяпер можна паляваць на куніц, амерыканскіх норак, андатраў і лясных тхароў. Таксама дазволена рознымі метадамі паляваць на зайцоў незалежна ад полу і ўзросту.
🔗 Больш падрабязна – чытайце тут
📌 Чытаць з Беларусі
edited
💭Былы аднакласнік стралка з Кракава не заўважаў у ім радыкальных поглядаў
«Ён не меў ніякіх адхіленняў, паводле якіх можна было б сказаць, што ён насамрэч правых поглядаў»,
– сказаў хлопец у каментары Reuters.
Яны сябравалі ў пачатковай і сярэдняй школах, але пасля заканчэння вучобы перасталі падтрымліваць сувязь. Былы аднакласнік сказаў, што не ведае, што магло адбыцца з нападнікам пазней.
Нагадаем, 7 лістапада ў выніку страляніны на галоўнай плошчы Кракава загінулі шэсць чалавек, яшчэ больш за дзесяць атрымалі раненні.
Пазней у кватэры нападніка ў Астравец-Свентакшыскім знайшлі целы трох чалавек. Паводле папярэдніх звестак, гэта могуць быць ягоныя бацькі і сястра.
☕️ Ранішняе шоу на «Белсаце»
Курыца рэзка падаражэла: расплачваемся за расейскія праблемы? 177 гарадоў і вёсак абвесцяць чыстымі ад радыяцыі. Збор для дзяцей беларускіх палітвязняў і добраахвотнікаў. Байкот чэмпіянатаў, да якіх дапусцілі спартоўцаў з Беларусі і Расеі.
🔗 Далучайцеся да эфіру!
😨 У Лідзе згарэлі 14 гандлёвых павільёнаў на міні-рынку
Раніцай на вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе адбыўся буйны пажар на тэрыторыі міні-рынку.
Пажар удалося ліквідаваць. Людзі не пацярпелі.
⚠️ ЗША заявілі пра ўдар па судне, якое спрабавала прарваць марскую блакаду Ірану
Паводле паведамленняў, Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША атакавала судна ў Аманскім заліве пасля таго, як яно праігнаравала папярэджанні і паспрабавала прайсці праз зону блакады.
Таксама паведамляецца пра новыя авіяўдары ЗША ў раёне іранскага порта Джаск і на востраве Кешм, дзе былі чутныя выбухі.
🌧️ Пачатак тыдня будзе халодны і слізкі, затое да выходных месцамі пацяплее да +14°С
Наступны тыдзень у Беларусі пачнецца з начных замаразкаў, туманаў і галалёдзіцы.
У сярэдзіне тыдня да іх далучацца дажджы і мокры снег, а тэмпература ўдзень будзе трымацца ў межах 0…+6°С.
Але ўжо бліжэй да выходных надвор'е стане больш мяккім. У заходніх і паўднёвых раёнах краіны слупкі тэрмометраў могуць падняцца да +10…+14°С, праўда, разам з пацяпленнем прыйдуць дажджы, туманы і парывісты вецер.
💔️️️️️️ «Выратавалі», а насамрэч асудзілі на жыццё побач з чалавекам
У Беларусі набірае папулярнасць небяспечны трэнд – людзі падбіраюць буслянят, гадуюць іх дома, здымаюць кранальны кантэнт для сацсетак, а пасля не ведаюць, што рабіць з птушкамі.
Паводле спецыяліста, такіх буслоў становіцца ўсё больш. Яны не адлятаюць на зімоўку, шукаюць людзей і часта ўжо не могуць самастойна выжыць.
👉 Чаму «выратаванне» буслянят часта заканчваецца трагедыяй і як сапраўды трэба дапамагаць дзікім птушкам – чытайце на сайце «Белсату».
А гэты лінк працуе з Беларусі
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 «Кіберпартызаны» падлічылі прыкладную колькасць загінулых на вайне з Украінаю расейскіх вайскоўцаў
Для статыстыкі бралі толькі тых грамадзянаў, дзе ў графе «прычына смерці» дакладна ўказваецца пра «смерць у выніку баявых/вайсковых дзеянняў».
🔸 «Ты ўжо пакідаеш вельмі шмат слядоў»
Як весці сацсеткі, каб не даваць «падказак» для КДБ і ашуканцаў.
🔸 Паплечнікі Лукашэнкі разыгралі перад камерамі чарговы спектакль
Але журналісты разабраліся з тым, што хаваецца «за кулісамі».
#штопачытаць
📹 Трагедыя ў Кракаве: так выглядалі пачатковая і канцавая фазы тэракту
На першым відэа чорны Subaru заязджае на рог Галоўнага Рынку, пасля чаго кіроўца адкрывае агонь па выпадковых людзях.
На другім відэа – канец пагоні і нейтралізацыя «польскага Брэйвіка» (як яго ўжо назвалі ў медыях).
❗️УВАГА: КАДРЫ МОГУЦЬ ВАС ШАКАВАЦЬ. НЕ ГЛЯДЗІЦЕ ІХ, КАЛІ МАЕЦЕ ВЕЛЬМІ ЎРАЗЛІВУЮ ПСІХІКУ
☝️У доме тэрарыста, які расстраляў людзей у цэнтры Кракава, знайшлі трупы трох чалавек
Гэтую інфармацыю агучыў польскі прэм'ер Доналд Туск на адмысловай прэс-канферэнцыі. Гаворка ідзе пра дзвюх жанчынаў і аднаго мужчыну. Падобна, усе яны – чальцы сям'і стралка.
Маладзён, які ўчыніў страляніну ў Кракаве, паходзіць з невялікага мястэчка Астровец Свентакшыскі.
✍️ На той жа прэс-канферэнцыі выступіў прадстаўнік паліцыі, які расказаў, што сярод забітых ёсць грамадзянін Вялікай Брытаніі. Іншаземцы прысутнічаюць і ў спісе параненых.
💥 #галоўнае за 7 лістапада
✔️Тэракт у Кракаве: маладзён у вайсковай форме ездзіў па самым цэнтры гораду і расстрэльваў мінакоў з аўтамату. Пацверджаная смерць 6-ці асобаў, яшчэ мінімум 15 параненыя. Вось што вядома
✔️У метро Тбілісі затрымалі беларуса з пратэрмінаваным пашпартам. Яму можа пагражаць дэпартацыя ў РБ
✔️«Кіберпартызаны» падлічылі прыкладную колькасць загінулых на вайне з Украінаю расейскіх вайскоўцаў. Лічба набліжаецца да 400 тысячаў
✔️Міжнародная федэрацыя хакею адмовілася дапускаць да чэмпіянатаў свету моладзевую і нацыянальную каманды Беларусі. Дык а чаму ж тады дапусцілі Расею?
✔️Паплечнікі Лукашэнкі разыгралі перад камерамі чарговы спектакль. Але журналісты разабраліся з тым, што хаваецца «за кулісамі»
✔️Персанаж, які адлюстроўвае эпоху – у польскім серыяле стварылі вобраз беларускага доктара, які ўцёк з радзімы ад рэпрэсіяў
✔️Нікому не патрэбнае свята, якое існуе выключна па інерцыі. У Беларусі (адзінай з постсавецкіх краінаў) зноў адзначылі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
✔️Як мінімізаваць рызыкі, звязаныя з «лічбавым следам», які вы пакідаеце ў інтэрнэце? Расказваем разам з эксперткаю
✔️У Браслаўскім раёне ўначы бачылі паўночнае ззянне
☝️У аўтамабілі тэрарыста, які ўчыніў страляніну ў Кракаве, знайшлі цэлы арсенал зброі
Чорны Subaru дагэтуль стаіць на скрыжаванні вуліцаў Страдомскай і Дытля, дзе нападнік быў нейтралізаваны. Легкавік абследуюць спецыялісты ў выбуховай справе, бо існуе рызыка, што ў ім знаходзяцца небяспечныя прылады.
Папярэдне польскія журналісты высветлілі, што тэрарысту 25 гадоў і ён паходзіць са Свентакшыскага ваяводства.
Тым часам паліцыя афіцыйна пацвердзіла, што ў выніку страляніны загінулі 6 асобаў. Яшчэ 15 параненыя, прычым адзін з паліцэйскіх знаходзіцца ў крытычным стане.
😂 На матчы ў Гомлі галоўнымі зоркамі раптам сталі не футбалісты
Пакуль «Гомель» упэўнена перамагаў «Арсенал» з Дзяржынска, некалькі юных заўзятараў вырашылі выкарыстаць свой шанец на «хвіліну славы».
☝️У метро Тбілісі затрымалі беларуса з пратэрмінаваным пашпартам. Яму можа пагражаць дэпартацыя ў РБ
Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, які падзяліўся інфармацыяй з выданнем pozirk.online, раней гэты чалавек звяртаўся да ўладаў Грузіі з просьбаю пра палітычны прытулак, але атрымаў адмову.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі расказаў «Белсату», што іх юрыдычная каманда ў курсе сітуацыі.
✅ Вось што яшчэ вядома
🔗 Націскайце сюды, каб прачытаць з Беларусі
🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце
У сённяшнім выданні:
🔻Страляніна ў Кракаве
🔻Лукашэнка кінуўся прадаваць зброю
🔻Уладальнікаў прыватных дамоў чакаюць новыя абмежаванні
Таксама абмяркуем, як у Беларусі адзначылі гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, рэкорд спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕЗ, наступствы расейскай атакі па Кіеве, чаму Алесь Бяляцкі дагэтуль не атрымаў грошы ад Нобэлеўскай прэміі.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
youtube.com/watch?v=OLZWneuTepo
edited
▪️Тэракт у Кракаве. Што вядома станам на гэты час
📍Спраўца тэракту быў апрануты ў камуфляжную форму польскага ўзору. Паліцыя пацвердзіла, што ён грамадзянін Польшчы, а не замежнік. Гэта досыць малады чалавек, ва ўзросце 20-25 гадоў
📍З'яўлялася інфармацыя пра тое, што ў тэрарыста быў хаўруснік. Афіцыйныя службы яе абвяргаюць
📍У тэрарыста не было мэты забіваць кагосьці канкрэтнага. Ахвярамі сталі выпадковыя асобы. Найбольш людзей ён забіў на рагу Галоўнага Рынку, дзе скрыжоўваюцца вуліцы Шчэпаньская і Слаўкоўская
📍Паліцыя пераследавала аўтамабіль Subaru з тэрарыстам на працягу прыкладна двух кіламетраў. Ён праехаў у тым ліку ўсю папулярную ў турыстаў вуліцу Гродзкую ды мінуў Вавэль. Пагоня скончылася толькі на вуліцы Страдомскай
📷 Мапа: onet.pl