🌧️ Пачатак тыдня будзе халодны і слізкі, затое да выходных месцамі пацяплее да +14°С Наступны тыдзень у Беларусі пачнецца з начных замаразкаў, туманаў і галалёдзіцы. У сярэдзіне тыдня да іх далучацца дажджы і мокры снег, а тэмпература ўдзень будзе трымацца ў межах 0…+6°С. Але ўжо бліжэй да выходных надвор'е стане больш мяккім. У заходніх і паўднёвых раёнах краіны слупкі тэрмометраў могуць падняцца да +10…+14°С, праўда, разам з пацяпленнем прыйдуць дажджы, туманы і парывісты вецер.