Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

«Тры дні крынжу». Выступ расейскага гурта ў Менску скончыўся скандалам Выступ расейскага гурта «Тры дні дажджу» ў менскім палацы спорту затрымалі больш чым на гадзіну, а замест абяцаных дзвюх гадзінаў ён трываў менш за адну. Квіткі каштавалі ад 135 да 295 рублёў. Паводле гледачоў, перад канцэртам за кулісы заходзілі медыкі хуткай дапамогі. Франтмэн Глеб Віктараў забываў словы, не трапляў у ноты, а частку песень выканаў пад фанаграму. Абураныя менчукі патрабуюць вярнуць грошы. Віктараў раней прызнаваўся ў залежнасці ад наркотыкаў і алкаголю. Ён таксама падтрымліваў Пуціна і вайну супраць Украіны, але ў ліпені 2026 года нечакана выступіў з антываеннай прамовай. Прадстаўнікі гурта назвалі гэта «трызненнем», заявілі пра рэцыдыў і адправілі яго на лячэнне.

Views over time

01K2K8 Nov 08:4011 Nov 21:461.8K8 Nov 08:40: 0 views11 Nov 21:46: 1,820 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Nov 2026, 08:400
11 Nov 2026, 21:461.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.