▪️Тэракт у Кракаве. Што вядома станам на гэты час 📍Спраўца тэракту быў апрануты ў камуфляжную форму польскага ўзору. Паліцыя пацвердзіла, што ён грамадзянін Польшчы, а не замежнік. Гэта досыць малады чалавек, ва ўзросце 20-25 гадоў 📍З'яўлялася інфармацыя пра тое, што ў тэрарыста быў хаўруснік. Афіцыйныя службы яе абвяргаюць 📍У тэрарыста не было мэты забіваць кагосьці канкрэтнага. Ахвярамі сталі выпадковыя асобы. Найбольш людзей ён забіў на рагу Галоўнага Рынку, дзе скрыжоўваюцца вуліцы Шчэпаньская і Слаўкоўская 📍Паліцыя пераследавала аўтамабіль Subaru з тэрарыстам на працягу прыкладна двух кіламетраў. Ён праехаў у тым ліку ўсю папулярную ў турыстаў вуліцу Гродзкую ды мінуў Вавэль. Пагоня скончылася толькі на вуліцы Страдомскай 📷 Мапа: onet.pl