❗️Беларус падаў заяву ў пракуратуру Польшчы на галоўнага рэдактара TV Republika праз словы пра замежнікаў Беларус Яўген Собалеў просіць праверыць словы журналіста на прадмет распальвання нянавісці на нацыянальнай глебе. Пасля страляніны ў Кракаве журналіст Томаш Сакевіч сказаў: «Вядома, што ў гэтым удзельнічалі замежнікі». Пазней паліцыя паведаміла, што затрыманы падазраваны – грамадзянін Польшчы, які дзейнічаў адзін. Собалеў лічыць, што такая заява магла ўзмацніць варожасць да іншаземцаў: «Я глыбока абураны тым, што перад абліччам такой жудаснай трагедыі хтосьці мог распаўсюдзіць непацверджаную інфармацыю, якая можа распаліць нянавісць да замежнікаў, якія жывуць у Польшчы».