У Быхаве адкрылі помнік да Году беларускай жанчыны. Спадабаўся ён не ўсім Манумент усталявалі 6 лістападу ў парку ў гонар 60-годдзя вызвалення Быхаўскага раёну ад нямецкай акупацыі. Помнік уяўляе сабой каменную скульптуру жанчыны з доўгай касой і дзіцяці, якое абдымае яе. Палітык Анатоль Лябедзька раскрытыкаваў скульптуру ў Threads: Гэта помнік жанчыне ці ўсё ж помнік культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку? Прапаганда кепскага густу і пачварнасці! Напэўна, за гэты «твор» яшчэ нехта і адшчыкнуў кавалак з мясцовага бюджэту, які і без таго худзее. ❓А як вам скульптура?