🫎 Вельмі рызыкоўны манёўр на дарозе пад Кобрынам Рагаты ліхач і хуткасць перавысіў, і паваротнік не паказаў... 🫠 📹 Кадры знятыя каля вёскі Камень.
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-

❗️Нападнік быў апрануты ў вайсковую форму і страляў з баявога аўтамата Яго завезлі ў шпіталь. Прэм'ер Польшчы Доналд Туск афіцыйна назваў здарэнне тэрактам. UPD. Праўдападобна, зброя, якую выкарыстоўваў тэрарыст – вінтоўка AR-15 у цывільнай версіі.
-
edited 📹 Яшчэ запісы відавочцаў, на якіх чуваць страляніну ў Кракаве Напрыканцы першага відэа бачна, як паліцыя пераследуе чорны аўтамабіль Subaru з тэрарыстам.
-
edited ☝️Тэрарыст расстрэльваў людзей у Кракаве проста з аўтамабіля, які рухаўся Чорны легкавік выехаў на Галоўны Рынак (так называецца цэнтральная плошча Кракава) з боку вуліцы Шчэпаньскай. Загінулых не меней за 5, колькасць пацярпелых удакладняецца. Сярод параненых ёсць паліцэйскія. UPD. Меркаванага тэрарыста затрымалі, ён атрымаў раненні ў часе перастрэлкі і цяпер шпіталізаваны.
-
❗️У цэнтры Кракава невядомы адкрыў агонь па людзях, ёсць забітыя Звесткіх пра колькасць ахвяраў разыходзяцца: іх можа быць ад 2-х да 5-ці. Страляніна вялася з аўтамабіля. Тэрарыст быў затрыманы (па некаторых звестках – зліквідаваны) паліцыяй.
-
🔍 «Кіберпартызаны» падлічылі прыкладную колькасць загінулых на вайне з Украінаю расейскіх вайскоўцаў Для гэтага яны выкарысталі базы «Росстату», прааналізаваўшы інфармацыю пра смерці з 2022 па канец жніўня 2026 года. Для статыстыкі бралі толькі тых грамадзянаў, дзе ў графе «прычына смерці» дакладна ўказваецца пра «смерць у выніку баявых/вайсковых дзеянняў». Падлік паказаў, што страты Расеі на вайне ва Украіне (толькі загінулымі, без уліку зніклых без вестак і цяжкапараненых) складаюць не менш за 393 881 чалавека. Гэта супастаўна з насельніцтвам такіх гарадоў, як Курск, Бранск, Цвер або Стаўрапаль. ☝️«Кіберпартызаны» дадаюць, што ў падлік мог трапіць нязначны адсотак мірных жыхароў, загінулых праз ракетныя або дронавыя ўдары. У той жа час у спіс маглі не ўвайсці тыя вайскоўцы, якія загінулі ў часе баявых дзеянняў, аднак іхную смерць (наўмысна або не) не залічылі ў адпаведную катэгорыю.
-
💬 «Канонизировать Лукашенко? Да нет конечно! Ни в коем случае!» 🕷Павук зноў тэлефануе на радзіму, каб паразмаўляць з ідэалагічнымі апанентамі. Гераіня сённяшняга выдання – праваслаўная прыхільніца Лукашэнкі, якая ўжо 5 гадоў не глядзіць тэлевізар і не ў захапленні ад Азаронка. Цікавае комба, ці не так? 👀 Глядзіце (і слухайце) новы выпуск «Шухер шоу» проста цяпер на канале «БЕЛСАТ LIFE»
-

🔫 Магілёўская епархія зладзіла «вайсковыя спаборніцтвы» для дзяцей У праграме былі зборка-разборка «калаша», стральба з пнеўматыкі, паласа перашкодаў. Мерапрыемства правялі ў лесе пад Магілёвам у сераду. Рыхтуюць змену на новыя «крыжовыя паходы»? ✍️ На падзею звярнуў увагу @MAYDAYMog.
-
💬 «Калі ваш профіль не будзе даступны нават проста для азнаямленчага прагляду чужынцам, гэта ўжо вырашае вельмі шмат праблем» «Віртуальныя сляды» пакідае пасля сябе які-кольвек чалавек, які хаця б мінімальна карыстаецца інтэрнэтам і сучаснымі тэхналогіямі. Пытанне ў тым, наколькі гэты след глыбокі і як шмат інфармацыі пра сябе гатовы раскрыць кожны. Калі 20 гадоў таму баўленне часу ў інтэрнэце вылівалася максімум у нязначныя праблемы са здароўем ды сімвалічныя грашовыя вытраты, то цяпер спецслужбы або ашуканцы, карыстаючыся «сусветным павуціннем», могуць у літаральным сэнсе паламаць вам жыццё. Як не даць ім гэтага зрабіць? ✅ Расказваем у нашым матэрыяле 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
-
🚌 «Наступны прыпынак – Вольная Беларусь»? Святлана Ціханоўская падзялілася ў сацсетках фатаздымкам з грамадскага транспарту. «Так таксама бывае», – дадала яна лаканічны подпіс.
-
edited 🥴 2026 год. У свеце даўно няма СССР, але ў Беларусі ўсё яшчэ адзначаюць гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі Большасць постсавецкіх краін даўно развіталася з гэтым святам, але ў нас яго па-ранейшаму адзначаюць на дзяржаўным узроўні 💁🏻♂️
-
🪖 Футбольны клуб з першай лігі зрабіў анонс свайго матчу ў выглядзе «павесткі» ў войска «Прыйшло вось такое, значыць трэба ехаць», – дадаюць прадстаўнікі клубу «Астравец» у сацсетках. Як вам? Крэатыўна ці крынжова?
-
😨 На Аршаншчыне затрымалі кіроўцу, які нападпітку вёз у салоне трох дзяцей Акрамя няпоўнагадовых, у ягоным Volkswagen быў таксама адзін паўналетні пасажыр. Інспектары спынілі аўтамабіль у аграгарадку Барздоўка. Калі 62-гадовага кіроўцу завезлі на медагляд, алкатэстар зафіксаваў у ягонай крыві амаль 1,5 праміле. Парушальніку далі аграменны штраф (200 базавых або 9 тысяч рублёў) і пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.
-
edited
🏒 Міжнародная федэрацыя хакею адмовілася дапускаць да чэмпіянатаў свету моладзевую і нацыянальную каманды Беларусі Адпаведнае паведамленне апублікаванае на афіцыйным сайце IIHF. Там адзначаецца, што Дысцыплінарны камітэт арганізацыі пацвердзіў «адсутнасць законных падставаў для пастановы пра неадкладнае вяртанне зборных». 🤔 Чаму ж у такім выпадку да чэмпіянату свету дапусцілі Расею? Сітуацыя выглядае як «падвойныя стандарты», але тут ёсць тлумачэнне. У выпадку з Расеяй пастанову выдаць ёй дазвол на ўдзел вынес Спартовы арбітражны суд у Лазане (CAS). IIHF не мае іншага выйсця, акрамя як падпарадкавацца волі згаданага органу (хоць у самой Міжнароднай федерацыі хакею адкрыта кажуць пра сваю нязгоду). Прадстаўнікі Беларускай федэрацыі хакею, тым часам, у CAS не звярталіся, абмежаваўшыся перамовамі з Дысцыплінарным камітэтам IIHF. Яны плёну не далі.
-
💁🏻♂️ Франтмэн гурту «Дразды» заклікаў беларусаў да нацыянальнага замірэння. У «Жоўтых сліваў» падгарэла Яно і не дзіўна: калі твая праца – распальваць варожасць, замірэнне дакладна не пойдзе на карысць. ✍️ Таксама ў выданні: смерць магілёўскага таксіста ў ДТЗ, віцебскую рэзідэнцыю Лукашэнкі выставілі на продаж, хакейны чэмпіянат свету пад пагрозаю зрыву праз удзел Расеі. 👀 Глядзіце нашае выданне экспрэс-навінаў проста цяпер
-
🐺 У Гарадзенскім заапарку ваўкам прапанавалі незвычайнае восеньскае меню Жывёліны спачатку вывучылі новы аб'ект, а пасля ўзяліся разбіраць яго на часткі 😊
-
🤡 Паплечнікі Лукашэнкі разыгралі перад камерамі чарговы спектакль. Але журналісты разабраліся з тым, што хаваецца «за кулісамі» У верасні дзяржаўная прапаганда прадэманстравала, як Дзмітрый Баскаў падарыў заплечнікі і канцылярскія прыналежнасці шматдзетнай сям’і. Здавалася б, чалавечны і шляхетны жэст, варты павагі. Уся павага, праўда, кудысьці знікае, калі разабрацца з «бэкграўндам» канкрэтна гэтай сям'і. Нюансы раскапалі журналісты @zerkalo_io. ✅ Расказваем пра сітуацыю і мы 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-
edited 🔹130 гадоў таму нарадзіўся Міхась Чарот Ён прыйшоў на свет у звычайнай сялянскай сям'і, але не шкадаваў высілкаў на адукацыю ды «прабіўся ў людзі», зрабіўшы сабе імя ў «ранняй» БССР. Што праўда, у 1930-я ягоная вядомасць сталася для яго фатальнаю, як і для сотняў іншых літаратараў не толькі ў Беларусі, але і па ўсім СССР. ▶️ Глядзіце серыю з нашага праекту «Лабірынты», прысвечаную Міхасю Чароту
-
edited 🎬 Персанаж, які адлюстроўвае эпоху – у польскім серыяле стварылі вобраз беларускага доктара, які ўцёк з радзімы ад рэпрэсіяў На аднаго з герояў серыялу «Znieczulenie» («Анэстэзія»), прэм'ера якога адбылася на Netflix 4 лістапада, звярнуў увагу @mostmediaio. Цэнтральная фігура серыялу – нейрахірург, які пасля няўдалай аперацыі вымушаны пераехаць з Варшавы ў «правінцыйныя» Сувалкі на Падляшшы і працягваць сваю кар'еру ў мясцовым шпіталі. У тым жа самым шпіталі працуе прыбіральшчыкам беларус Алег Кавалёў. У свой час на радзіме ён быў доктарам, але прайшоў праз турму і цяпер змагаецца з ПТСР ды ўспышкамі агрэсіі. На паясніцы ў Алега – вялікі шнар ад выпаленага слова «здраднік» (так, менавіта па-беларуску). У Польшчы мужчыну даводзіцца доўга чакаць на пацверджанне свайго медычнага дыплому, таму пакуль што ён знаходзіцца ў самым нізе шпітальнай іерархіі. Праз псіхалагічныя праблемы, выкліканыя перажытымі падзеямі, Алег перыядычна крадзе псіхатропныя прэпараты. Але агулам яго паказваюць як эмпатычнага чалавека, здольнага адчуваць чужы боль. Ролю беларускага палітуцекача ў «Анэстэзіі» сыграў 31-гадовы ўкраінскі актор Андрэй Жураўскі. 👀 У адной з серыяў ускосна падымаецца і тэма «мігранцкага крызісу» на польска-беларускай мяжы. Сужэнцы выпадкова натыкаюцца ў лесе на цемнаскурую дзяўчынку, якая знаходзіцца ў крытычным стане, і выклікаюць хуткую дапамогу. Беларус Алег пазней вырушае на пошукі ейнай маці. Калі жанчыну знаходзяць, ён бярэ на сябе адказнасць зрабіць ёй аперацыю, у той час як галоўны герой серыялу выступае ў ролі ягонага асістэнта. У гэты момант паміж мужчынамі адбываецца такі дыялог: – А што ты ўвогуле рабіў у Беларусі? – Верыў шмат у што, хацеў нешта змяніць. – Але ўжо не верыш? На гэтае пытанне Алег адказу не дае.
-
edited Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
- Older posts