Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.1%1.6K avg views
Posting 36.9/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    «Людзей, якіх здаваў Пратасевіч, жорстка збівалі і катавалі». Пальчыс распавёў, што Пратасевіч быў галоўным сведкам у ягонай справе Услед за інтэрв'ю Соф'і Сапегі, былы палітвязень Эдуард Пальчыс распавёў пра ролю Рамана Пратасевіча ў сваёй крымінальнай справе. Галоўная прэтэнзія Пальчыса да Пратасевіча, што той нават не паспрабаваў знішчыць тэхніку: «Зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх ва ўнітаз, запусціць працэс фарматавання – што заўгодна. Ён цалкам даў тэлефон, па якім следчыя спакойна лазілі з дапамогай спецыяльнага софту, выцягваючы ўсе дадзеныя. Уводзілі прозвішча чалавека, які іх цікавіў, і адразу бачылі ўсе перапіскі ці ўзаемасувязі» Пратасевіч быў галоўным сведкам абвінавачання па справе Пальчыса, аднак на суд яго не прывялі: «Суддзя дэманстратыўна некалькі разоў пытаўся ў пракурора: «А дзе ж галоўны сведка?», на што нязменна гучаў адказ: «На следчых дзеяннях». Відаць, баяліся, што я змагу аказаць на яго псіхалагічнае ўздзеянне» Пальчыс таксама распавёў, як абыходзіліся з людзьмі, інфармацыя пра якіх магла трапіць да сілавікоў праз тэхніку Пратасевіча: «Людзей, якіх здаў Пратасевіч, прымалі вельмі жорстка: збіцці, катаванні, прыніжэнні – усё ішло поўным камплектам. Асабліва тых, хто дапамагаў здабываць дадзеныя на сілавікоў і чыноўнікаў» #Рэпрэсіі

  2. ❗️Прадстаўнікі Украіны і Расеі сустрэліся ў Гомлі перад пачаткам гуманітарнай аперацыі ў Алешак Украінцы на чале з омбудсманам Дмытром Лубінцом прыехалі ў Гомель праз пункт пропуску «Новая Гута», расейцы дабраліся самалётам. Учора тэлеканал Fox News апублікаваў ліст, згодна з якім жыхароў Алешак, якія захочуць эвакуявацца ва Украіну, павязуць праз Гомель. Замірэнне ў Алешак, якое было дясягнутае пры пасярэдніцтве Мелані Трамп, трывае з 27 кастрычніка. Акрамя таго, абодва бакі пацвярджаюць, што пачалі размінаванне дарогаў, якія вядуць у горад, для бяспечнай дастаўкі гуманітарных грузаў.

  3. 💪Тры разы яго рыхтавалі да ампутацыі ног, але ён адужаў і зноў абараняе Украіну Беларускі ваяр з пазыўным Футбаліст атрымаў цяжкія мінна-выбуховыя раненні. Пасля доўгага лячэння ён не толькі аднавіўся, але і знайшоў для сябе новую справу. Як ён прайшоў гэты шлях і чаму зноў мае справу з выбухоўкай, добраахвотнік распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры і валанцёры». 🎥 Глядзіце ягоную гісторыю цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC».

  4. 💸 Федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі на €30 тысяч за банер супраць Лукашэнкі Падчас матчу зборных Фінляндыі і Беларусі ў Лізе нацый 29 верасня фанаты вывесілі банер з надпісам Sun päiväs koittaa – «Твой дзень надыдзе». На ім сава атакуе насякомае, якое нагадвае таракана. €20 тысяч штрафу прызначылі за палітычны банер, яшчэ €10 тысяч – за парушэнні падчас выканання дзяржаўных гімнаў. Гімн Беларусі заўзятары сустрэлі свістам. Як вам такі банер?😁

  5. 🚬 На Падляшшы затрымалі паляка з кантрабанднымі цыгарэтамі на $ 23 тысячы Пасля пагоні ў аўта 29-гадовага мужчыны знайшлі цыгарэты без акцызаў і абломкі метэаралагічнага зонда. Мужчына спрабаваў уцячы ад памежнікаў, але яго затрымалі ў полі. Суд арыштаваў яго на тры месяцы. Яму закідаюць удзел у арганізаванай злачыннай групе, падатковае злачынства, парушэнне санкцыяў і адмову спыніцца на патрабаванне службовай асобы.

  6. edited

    💭«Ён стаяў перада мной на каленях і паўтараў: "Соня, калі ласка, падпішы"». Соф’я Сапега, якая была ў самалёце Ryanair разам Раманам Пратасевічам, распавяла падрабязнасці пра прымусовую пасадку і затрыманне. Першую частку вялікай размовы апублікавала выданне «Зеркало». Паводле Сапегі, пасля затрымання ў СІЗА КДБ Пратасевіч угаворваў яе падпісаць пагадненне аб супрацы са следствам. Ён плакаў і прасіў пагадзіцца, кажучы, што ёй могуць даць 12 гадоў зняволення. Сапега падпісала пагадненне. Цяпер яна лічыць, што спецслужбы выкарыстоўвалі яе пачуцці да Пратасевіча. Паводле яе, сам Пратасевіч пачаў даваць паказанні ўжо ў першыя гадзіны пасля затрымання і распавёў пра яе і іншых удзельнікаў праекту «Чорная кніга Беларусі». Яна кажа, што сярод ГУБАЗіК-аўцаў, якія былі ў аэрапорце, яна пазнала Артур Гайко, які працаваў у «Чорнай кнізе Беларусі». Падазрэнні пра яго ўзніклі яшчэ ў 2020 годзе. Падчас затрымання на Сапегу таксама ціснулі пагрозамі збіцця. Калі сілавікі прымушалі яе запісаць «пакаяльнае» відэа, адзін з супрацоўнікаў ГУБАЗіКу сказаў: «Ты либо читаешь текст, либо мы тебя здесь сейчас изобьем». У інтэрв’ю яна таксама расказала пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і ў СІЗА КДБ, а яшчэ пра хатні арышт разам з Пратасевічам пад наглядам спецслужбаў.

  7. edited

    «Трамп разумее, што Лукашэнка – вельмі цынічны палітык» Чаму прэзідэнту ЗША камфортней мець справу з беларускім дыктатарам, чым з еўрапейскімі лідарамі? І ці зможа Белы дом дамагчыся транзіту калію праз краіны ЕЗ? Мы спыталі прафесара Універсітэту Тэнэсі пра мэты ЗША ў дачыненні да нашай краіны. Кароткае інтэрв'ю чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі

  8. За гуманітарнай місіяй у Алешках будуць назіраць журналісты Newsmax Гэта амерыканскае кансерватыўнае медыя, якое актыўна асвятляе дзейнасць Доналда Трампа і Рэспубліканскай партыі. «Чацвёра журналістаў з Newsmax будуць непасрэдна знаходзіцца ў Алешках, працуючы разам з расейскімі і ўкраінскімі прадстаўнікамі гуманітарных арганізацый. Яны будуць незалежна фіксаваць усё, што адбываецца, і весці пастаяннае дакументаванне гэтай гістарычнай гуманітарнай місіі», – заявіла першая лэдзі ЗША Меланія Трамп. Нагадваем, напрыканцы кастрычніка Расея і Украіна дамовіліся пра лакальнае спыненне агню ў Алешках, каб жыхары маглі пакінуць горад. Рэжым цішыні пачаў дзейнічаць 27 кастрычніка. Дамоўленасць адбылася пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп.

  9. У Нямеччыне затрымалі двух беларусаў, якіх падазраюць у спробе дыверсіі Паводле следства, двое мужчын 39 і 50 гадоў маглі планаваць падпал паблізу чыгуначнай лініі і лініі электраперадачы ў раёне Нюрнбэргу. Мяркуецца, што за гэта яны павінны былі атрымаць грошы. Як паведамляе Die Welt, мэтай дыверсіі магло быць стварэнне пагрозы бяспецы Нямеччыны. Беларусы знаходзяцца пад арыштам з 7 кастрычніка. Цяпер іх могуць перадаць Румыніі, дзе таксама вядзецца расследаванне ў сувязі з магчымай датычнасцю да дыверсіяў. Падрабязней пра двух грамадзян Беларусі чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут калі вы ў Беларусі

  10. edited

    У Расеі маглі атакаваць адзін з найбуйнейшых хімічных комплексаў Паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, пад удар трапіла «Башкірская содавая кампанія» у Стэрлітамаку. Прадпрыемства вырабляе прадукцыю, якая выкарыстоўваецца, у тым ліку, для вытворчасці бронекамізэлек і касак. Мясцовыя жыхары публікуюць відэа з прылётамі дронаў. Ад Стэрлітамаку ад украінскай мяжы – каля 1300 кіламетраў. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма. У мясцовым аэрапорце былі ўведзеныя абмежаванні. Акрамя таго, мэр Масквы паведаміў пра 231 дрон, збіты на падлёце да расейскай сталіцы. Маскоўскія аэрапорты таксама часова прыпынялі працу.

  11. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Больш за 3500 украінскіх дзяцей і прымусовая праца Што ЗША пішуць пра Беларусь у новым дакладзе. 🔸 «Спачатку табе кажуць, што твая мова не мае значэння. Потым – што твая гісторыя не мае значэння. І нарэшце – што твая краіна не мае значэння» З такой заявай Святлана Ціханоўская выступіла ў Дубліне на канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі і Ірландыі. 🔸 «Адэпты ідэалогіі асабістага выжывання» Статкевіч рэзка раскрытыкаваў зварот былых беларускіх палітвязняў. #штопачытаць

  12. edited

    ✌️У Іспаніі жанчыну зносіла ў акеан, выратавалі мінакі Здарэнне адбылося на узбярэжжы Атлантыкі на пляжы Рыясор. Жанчына не магла самастойна выбрацца на бераг з-за моцных хваляў. Ёй на дапамогу кінуўся мужчына, але не даў рады. Тады іншыя сталі ў ланцуг, каб выратаваць жыццё чалавека. ❤️

  13. ☝️Увага: новы спосаб махлярства Ашуканцы актывізаваліся напярэдадні выплаты адзінага маёмаснага плацяжу, які трэба вырабіць не пазней за 16 лістапада. Яны прыдумалі новую схему і цяпер выдаюць сябе за супрацоўнікаў падатковай. Падаткавікі (МПЗ) адзначаюць, што зламыснікі выкарыстоўваюць некалькі спосабаў падману. Першы – фішынг. «Ахвяры паступае СМС або паведамленне ў мэсэнджары аб «пратэрміноўцы плацяжу па падатку на маёмасць і налічэнні пені». У паведамленні ўтрымліваецца спасылка на падроблены сайт, які імітуе дызайн парталу МПЗ. Там грамадзяніна просяць загрузіць сканы пашпарта, а затым увесці поўныя рэквізіты банкаўскай карты (уключаючы CVV і код з СМС) для «неадкладнай аплаты»», – піша МПЗ. Таксама ахвяр спрабуюць запалохваць і прымусіць адкрыць вірусны файл. Каб засцерагчы сябе, не пераходзіце па спасылках з падазроных СМС і не ўводзіце там свае дадзеныя. Таксама не спампоўвайце і не адкрывайце файлы, якія вам адправілі незнаёмцы. Больш чытайце па спасылцы. 👈

  14. edited

    ☝️Шукаў хайп, а знайшоў крыміналку Гарадзенец прыехаў у Мазыр у камандзіроўку і наздымаў сторысаў на крыміналку. 23-гадовы хлопец распрануўся і залез на падваконне, а ягоныя сябры здымалі «шоу» на камеру. Блогер выклаў відэа ў сацсеткі, але крэатыў ацанілі не ўсе: хтосьці з падпісчыкаў адправіў сторысы ў міліцэйскі чат-бот, і аўтара кантэнту затрымалі. На допыце ён запэўніваў, што здымаў відэа для сацсетак, а далікатныя месцы заклеіў этыкеткай з-пад піва. Але крымінальную справу распачалі за хуліганства. ☝️

  15. ◾️ «Не дачакалася Вольгу з турмы" У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама. Яна доўгі час хварэла і мела патрэбу ў пастаянным доглядзе. Пра гэта ў Facebook паведаміла актывістка Ніка Сандрас. «Не дачакалася Вольгу з турмы. Не ведаю, што сказаць пра гэта. Вольга Радзівонава — мая сяброўка і беларуская журналістка, якую асудзілі да чатырох гадоў зняволення», — напісала актывістка. Журналістку затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Яе абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначылі 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. ☝️

  16. 💥 #галоўнае за 28 кастрычніка ✔️ Лукашэнка анансаваў амністыю, якая, імаверна, закране жанчын. Ці вызваляць палітвязняў – невядома ✔️ У Іспаніі пры сутыкненні двух пасажырскіх цягнікоў загінулі не менш за 46 чалавек ✔️ Жыхароў акупаваных Алешак будуць эвакуяваць ва Украіну транзітам праз Беларусь ✔️ Былыя палітвязні растлумачылі, як з’явіўся ліст да еўрапейскіх дыпламатаў. Ініцыятыву раскрытыкавалі Статкевіч і Філіпенка ✔️ ЗША не будуць прымушаць Украіну да тэрытарыяльных саступак, піша Financial Times ✔️ Трамп анансаваў сустрэчу Зяленскага і Пуціна «ў найбліжэйшым часе» ✔️ Сын кіраўніка МУС Кубракова ўзначаліў Цэнтральны РУУС Менску ✔️ У Менскай вобласці збіраюцца перадаваць персанальныя звесткі пра дачнікаў у сістэму Дзяржкаммаёмасці ✔️ Эдуард Пальчыс завёў новы Telegram-канал пасля 5,5 гадоў зняволення #рэпрэсіі: ▫️ «Вясна»: у беларускіх турмах застаюцца 110 палітзняволеных жанчын, сярод іх — 19 пенсіянерак ▫️ Віталя Дзямідчыка, беларуса з чэшскім грамадзянствам, асудзілі на шэсць гадоў. Меркавана, за данат Палку Каліноўскагаx

  17. ☝️За два дні патанулі два чалавекі: на Берасцейшчыне і Магілёўшчыне У Лунінецкім раёне 27 кастрычніка 68-гадовая жанчына пайшла гуляць з сабакам і не вярнулася. Цела жанчыны знайшлі ў меліярацыйным канале каля аграгарадка Бродніца — усяго за тры метры ад берага. Глыбіня ў гэтым месцы складала каля 40 сантыметраў. Яшчэ адзін трагічны выпадак адбыўся ў Горацкім раёне 26 кастрычніка. Таксама 68-гадовы мужчына днём адправіўся на рыбалку і доўга не вяртаўся. Ягоная жонка знайшла рэчы зніклага на беразе вадаёма каля вёскі Любіж. Цела рыбака знайшлі прыкладна за метр ад берага. ☝️

  18. 💷 Калі вы гэта чытаеце — праверце беларускія рублі ў гаманцы У Менскай вобласці пачасціліся выпадкі, калі ў крамах расплачваюцца сувенірнымі купюрамі, якія імітуюць сапраўдныя грошы. На іх замест слова «рублёў» могуць пісаць «дублёў» або «цублёў».

  19. 😢У былога палітвязня, медыяменеджара Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі На сайце BYSOL адкрылі збор на падтрымку ягонай сям’і, якая жыве ў Польшчы. Канстанцін Залатых кіраваў незалежнай газетай «Беларусы і рынак» і карэспандэнцкім пунктам Еўрапейскага радыё для Беларусі. У 2022 годзе яго затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі.

  20. 📌 Двайное забойства ў Берасці: мужчына забіў жонку і цешчу 📌 Сын Кубракова стаў начальнікам РУУС 📌 У Трэдсе з’явілася гісторыя пенсіянераў якія плоцяць 22 гады за збітага п’янога ⏯️ Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуем у Студыі Белсату. Далучайцеся!

  21. Older posts