☝️За два дні патанулі два чалавекі: на Берасцейшчыне і Магілёўшчыне У Лунінецкім раёне 27 кастрычніка 68-гадовая жанчына пайшла гуляць з сабакам і не вярнулася. Цела жанчыны знайшлі ў меліярацыйным канале каля аграгарадка Бродніца — усяго за тры метры ад берага. Глыбіня ў гэтым месцы складала каля 40 сантыметраў. Яшчэ адзін трагічны выпадак адбыўся ў Горацкім раёне 26 кастрычніка. Таксама 68-гадовы мужчына днём адправіўся на рыбалку і доўга не вяртаўся. Ягоная жонка знайшла рэчы зніклага на беразе вадаёма каля вёскі Любіж. Цела рыбака знайшлі прыкладна за метр ад берага. ☝️