😢У былога палітвязня, медыяменеджара Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі На сайце BYSOL адкрылі збор на падтрымку ягонай сям’і, якая жыве ў Польшчы. Канстанцін Залатых кіраваў незалежнай газетай «Беларусы і рынак» і карэспандэнцкім пунктам Еўрапейскага радыё для Беларусі. У 2022 годзе яго затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі.