Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.1%1.6K avg views
Posting36.9/daylast 14 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
edited
Жыхароў акупаваных Алешак будуць эвакуяваць ва Украіну транзітам праз Беларусь
Іх плануюць вывезці расейскім вайсковым самалётам праз Анапу і Гомель. Пра гэта сведчаць дакументы, апублікаваныя Fox News.
Паводле плана, 31 кастрычніка эвакуяваных павінны даставіць у Гомель. Аперацыя стала магчымай пасля дамоўленасці Расеі і Украіны пра лакальнае перамір’е пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп.
У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя.
✨ Так выглядаў наш сусвет напярэдадні Вялікага выбуху
Навукоўцы стварылі мадэль Lumina, якая паказвае шлях, пройдзены сусветам: ад газу – да першых галактык і чорных дзіраў. З часам гэты кактэйль ператварыўся ў тое, што мы ведаем сёння.
Візуалізацыя ахоплівае перыяд ад 50 мільёнаў да 2 мільярдаў гадоў пасля Вялікага выбуху.
edited
🚖 Таксіст з Беларусі ў Гданьску патрабаваў ад украінкі размаўляць па-расейску
Паўдарогі яны прамаўчалі, а затым кіроўца вырашыў адпомсціць дзяўчыне
❤️ Эдуард Пальчыс завёў тэлеграм-канал пасля 5,5 гадоў зняволення
Палітычны блогер стварыў новы канал, бо да старога не мае доступу.
Ён плануе пісаць пра беларускую палітыку, гісторыю і іншыя тэмы. Допісы будуць выходзіць па-беларуску і па-расейску.
edited
❗️У Берасці мужчына забіў жонку і цешчу
Раніцай 28 кастрычніка 50-гадовы мужчына нанёс нажавыя раненні сваёй 35-гадовай жонцы і яе 56-гадовай маці. Абедзве жанчыны памерлі.
🦌 Цудоўныя кадры з Кобрыншчыны
Каля вёскі Дзівін фатограф зняў велічных аленяў у іх натуральным асяроддзі.
❤️🩹 Ёсць месцы, куды заходзіш на гадзінку, а застаешся на цэлы дзень
Менавіта такім атрымаўся беларускі літаратурны фэст «Прадмова» ў Вроцлаве. Тры дні сустрэчаў з любімымі аўтарамі, новых кніг, вершаў, музыкі і размоваў за кавай. А галоўнае – адчування, што нават далёка ад дому можна быць сярод сваіх.
Крысціна Дробыш сабрала самыя цёплыя і яркія моманты гэтага літаратурнага свята.
📚 А даведацца больш цікавых і важных рэчаў можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
🏠 Рэжым у Беларусі будзе збіраць персанальныя звесткі пра дачнікаў
Звесткі будуць выкарыстоўваць для стварэння і вядзення зямельна-інфармацыйных сістэм. Новая пастанова абавязвае садовыя таварыствы, дачныя і гаражныя кааператывы, МУС, выканкамы і Нацыянальнае кадастравае агенцтва перадаваць гэтыя дадзеныя:
🔸Пра ўласнікаў будуць збіраць прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар і грамадзянства.
🔸Пра ўчасткі – адрас, плошчу і звесткі пра размешчаныя на іх будынкі.
Сын кіраўніка МУС Кубракова ўзначаліў РУУС Менску
Маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў, сын міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова, стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Менску.
Раней ён быў намеснікам начальніка гэтага аддзелу.
edited
💊 У Менску ўпершыню правялі складаную аперацыю пры цяжкай форме эндаметрыёзу
На Вілейшчыне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі, сярод іх — 18-гадовая кіроўца без правоў.
У Магілёўскай вобласці ў падазраванага ў браканьерстве знайшлі цэлы арсенал зброі. Што менавіта там было?
Тым часам у дэмакратычных колах працягваюць абмяркоўваць зварот былых палітвязняў да кіраўніцтва Еўразвязу. Яго рэзка раскрытыкаваў Мікола Статкевіч.
💥 Пра гэта і не толькі — у кароткім выданні навінаў cерады, 28 кастрычніка, на Белсаце
💱 Курсы валютаў 28 кастрычніка
Долар другі дзень трымаецца ў зоне росту пасля працяглага падзення. Еўра страціў паўкапейкі, а расейскі рубель працягнуў трэнд на умацаванне.
#курсывалютаў
❓ У Беларусі рыхтуецца новая амністыя. Ці трапяць пад яе палітвязні?
❓ Больш за 3500 украінскіх дзяцей вывезлі ў нашую краіну на «перавыхаванне». Які кошт могуць панесці за гэта лукашэнкаўцы?
❓ Ці страцяць беларусы ў выгнанні грамадзянства?
⏯️ Гэтыя ды іншыя тэмы глядзіце ў Нашым дні.
edited
🇨🇿 Беларуса з чэшскім грамадзянствам асудзілі на шэсць гадоў за данаты
52-гадовы Віталь Дзямідчык нарадзінец Горадні з 2006 года пастаянна жыў у Чэхіі.
У Беларусь ён прыехаў наведаць хвораю маці, але 30 чэрвеня 2026 года яго затрымалі.
Пра прысуд паведаміла Крысціна Шыянок.
Пераслед мужчыны звязаны з данатамі, меркавана Палку Каліноўскага. Аднак падрабязнасці справы невядомыя. Дзямідчыка прызналі палітвязнем.
#Рэпрэсіі
🚨 У Іспаніі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі: не менш за 46 загінулых
Трагедыя адбылася ў правінцыі Таледа. Паводле ABC, у выніку лабавога сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў загінулі як мінімум 46 чалавек.
Паводле папярэдняй версіі, дыспетчар памылкова дазволіў аднаму з цягнікоў працягнуць рух, нягледзячы на тое, што шлях ужо быў заняты іншым саставам.
edited
📨 Саша Філіпенка раскрытыкаваў ліст былых палітвязняў да Еўропы
На думку пісьменніка, ліст не ўлічвае рэаліяў міжнароднай палітыкі і вайны ва Украіне, а таксама не прапануе канкрэтных крокаў для вызвалення людзей:
«Гэта эмацыйны, інфантыльны, выгадны Менску крык аб дапамозе, які мае мала агульнага з тым, як уладкаваная рэальная палітыка. У чарговы раз еўрапейцы нам нешта павінныя. Украінскія Узброеныя сілы абавязаныя зрынуць Пуціна дзеля расейцаў, а еўрапейцы павінныя вызваліць палітвязняў дзеля беларусаў, але цяпер пачаць рабіць гэта „больш правільна або любым спосабам“»
— напісаў Філіпенка.
Філіпенка таксама кажа пра супярэчнасць: у лісце патрабуюць ад еўрапейцаў весці перамовы з Менскам, але самі не звяртаюцца да Лукашэнкі.
Пры гэтым ён прызнаў важнасць звароту, які нагадвае пра катаванні ў беларускіх турмах.
«Вясна»: за кратамі ў Беларусі застаюцца 110 палітзняволеных жанчын
Сярод іх – 19 пенсіянерак. Шмат якіх палітзняволеных жанчын на волі засталіся дзеці, якія чакаюць вяртання маці.
Сёння Лукашэнка даў загад падрыхтаваць амністыю, якая імаверна закране жанчын. Але ці будуць сярод вызваленых палітвязні – невядома.
edited
⚡️Трамп анансаваў сустрэчу Зяленскага і Пуціна «у найбліжэйшым часе»
Паводле Трампа, у пытанні спынення расейска-ўкраінскай вайны дасягнуты «значны прагрэс». Але ён не ўдакладніў магчымую дату сустрэчы.
edited
🇺🇦🇺🇸Financial Times: ЗША не будуць прымушаць Украіну да тэрытарыяльных саступак
Пра гэта выданню паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з ходам арганізацыі перамоваў.
Адной з галоўных тэмаў трохбаковых перамоваў ЗША, Украіны і Расеі, якія плануюцца ў лістападзе ў Абу-Дабі, стануць магчымыя гарантыі бяспекі для абедзвюх краінаў пасля заканчэння вайны.
Паралельна Вашынгтон і Масква абмяркоўваюць магчымыя эканамічныя пагадненні, у тым ліку вяртанне амерыканскіх нафтавых кампаніяў на расейскі рынак і аднаўленне паставак расейскай нафты ў Еўропу.
edited
🇱🇹🪖Літоўскія кансерватары хочуць увесці ўсеагульны вайсковы прызыў з 2030 года
Паводле апытанняў 76% жыхароў Літвы падтрымліваюць такую прапанову.
Ініцыятарам выступіў кіраўнік фракцыі кансерватараў у Сейме Лаўрынас Кашчунас. Прапанова прадугледжвае адмову ад выпадковага адбору прызыўнікоў. Жанчыны змогуць служыць добраахвотна.
Цяпер у Літве прызыўнікоў адбіраюць выпадковым чынам з улікам вызначанай колькасці вайскоўцаў, якіх плануюць прызваць.
edited
⛓ Лукашэнка анансаваў амністыю. Імаверна, яна закране жанчынаў
Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя прапагандысцкія рэсурсы:
«Галоўнае ў будучым акце гуманізму – жанчына»
– гаворыцца ў паведамленні.
Дыктатар даручыў МУС распрацаваць адпаведны законапраект. Пакуль невядома, каго канкрэтна закране амністыя і ці будзе яна тычыцца палітвязняў.
🔗 Падрабязнасці — па пасылцы
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі