◾️ «Не дачакалася Вольгу з турмы" У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама. Яна доўгі час хварэла і мела патрэбу ў пастаянным доглядзе. Пра гэта ў Facebook паведаміла актывістка Ніка Сандрас. «Не дачакалася Вольгу з турмы. Не ведаю, што сказаць пра гэта. Вольга Радзівонава — мая сяброўка і беларуская журналістка, якую асудзілі да чатырох гадоў зняволення», — напісала актывістка. Журналістку затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Яе абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначылі 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. ☝️