💥 #галоўнае за 26 кастрычніка ✔️Швейцарскі суд прызнаў былога сілавіка Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага ў 1999-м годзе. Але вырак – умоўны ✔️73 былыя палітвязні падпісалі адкрыты ліст з заклікам да Еўразвязу актыўней спрыяць вызваленню людзей з лукашэнкаўскіх турмаў. Да яго скептычна паставіліся Эдуард Пальчыс і Паліна Шарэнда-Панасюк ✔️Маскаваўся пад таксіста, сустракаўся з КДБ у Будапэшце. Стала вядома больш пра Уладзіслава Надзейку, якога Польшча перадала Беларусі ў межах «шпіёнскага абмену» ✔️Таджыкаў чакаюць на прадпрыемствах Гарадзеншчыны, некаторыя гатовыя плаціць больш за $1000 ✔️Украінская кампанія, што вырабляе дроны і ракеты: «Часам мы выкарыстоўваем сала» ✔️У полацкай краме канфіскату пабачылі шэдэўр інжынернай думкі ✔️Міліцыя склала адміністратыўны пратакол на магілёўца, які пінаў свайго шпіца ✔️Адзін выпадак на сто тысячаў: маладая лекарка са Старобіна не прачнулася пасля анэстэзіі ў часе стаматалагічнай аперацыі ✔️Жыхар Бабруйскага раёну загінуў, зваліўшыся ў калодзеж ✔️Бялград святкуе перамогу створанай студэнтамі палітычнай сілы над Вучычам ✔️Лідарка венесуэльскай апазіцыі вярнулася на радзіму пасля дзесяці месяцаў адсутнасці ✔️У кітайскай правінцыі Хайнань памёр беларус. Аднак абставіны смерці не раскрываюцца #рэпрэсіі: ▫️Праваабаронцы даведаліся пра 37 завочных прысудаў, якія былі вынесеныя ў Беларусі ў дачыненні грамадзянаў РБ, што ваююць на баку Украіны