🤷♂️ «Беларус» з Бялынічаў пайшоў забіваць украінцаў і знік Ігар Плюшко доўгія гады жыў у Расеі, але калі пайшоў ваяваць з Украінай, узяў пазыўны «Беларус» . Да сваёй формы ён чапляў шаўрон альбо са сцягам РБ, альбо з камбінаваным сцягам РБ-РФ. Раней акупант ужо атрымліваў раненне - хадзіў з мыліцай. Але гэта яго не спыніла. Вядома, што Плюшко паходзіць з Бялынічаў на Магілёўшчыне, 1970 года нараджэння. Скончыў Бялыніцкае ПТВ-217. Цяпер "Беларуса" шукаюць беларускія сваякі. ☝️