💥 Двух беларусаў і ўкраінца абвінавачваюць у дыверсіі ў Румыніі Іх падазраюць у датычнасці да пажару каля румынскага абароннага прадпрыемства CARFIL SA. Пра гэта паведамляюць румынскія спецслужбы. Пажар адбыўся ў верасні ў горадзе Брашаве. Паводле следства, двое падазраваных затрыманыя ў Нямеччыне, дзе, як сцвярджаюць следчыя, рыхтаваліся да падобных дзеянняў у Румыніі ды краінах Еўразвязу. Трэцяга знайшлі ў Польшчы, ордар на яго арышт выдалі 26 кастрычніка.