🔸️️️️️️ Анджэй Пачобут абвясціў, што ў снежні вернецца жыць у Беларусь Былы палітвязень і журналіст Анджэй Пачобут, вызвалены з беларускай турмы ў красавіку гэтага года, заявіў, што ў снежні вернецца ў Беларусь на сталае жыхарства. Пра сваё рашэнне ён расказаў у інтэрв’ю польскаму выданню Rzeczpospolita. «Такое рашэнне было з самага пачатку. Я ўвесь час пра гэта кажу. У снежні вяртаюся ў Беларусь», – сказаў Пачобут. У верасні журналіст ужо прыязджаў у Горадню на тыдзень. Паводле яго словаў, пасля вяртання дадому да яго адразу завітаў супрацоўнік міліцыі з відэарэгістратарам і задаваў пытанні пра працу і планы знаходжання ў краіне. Пачобут таксама расказаў, што ў Беларусі яму фактычна забаронена мець мабільны тэлефон праз статус «экстрэміста» і «тэрарыста». Нават пасля пераафармлення старога нумара сувязь адключылі праз некалькі званкоў.