🇷🇸 Вучыч прызнаў паразу пасля двух гадоў пратэстаў Прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч заявіў, што ягоная партыя прайграла датэрміновыя парламенцкія выбары, а перамогу атрымаў апазіцыйны «Студэнцкі спіс». Паводле папярэдніх ацэнак, рух можа атрымаць большасць месцаў у парламенце. Выбары сталі вынікам амаль двух гадоў масавых студэнцкіх пратэстаў, якія пачаліся пасля трагедыі ў Нові-Садзе, дзе ў 2024 годзе абрынуўся навес чыгуначнага вакзала і загінулі 16 чалавек.