👀 Аэрапорт Коўна ўначы спыняў працу на гадзіну з лішкам. Паведамляецца, што праз «гібрыдную атаку з тэрыторыі Беларусі» Гэтым разам, праўда, гаворка ідзе не пра дрон, а пра метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі. Ковенскі аэрапорт не функцыянаваў з 23:37 па 01:10 мясцовага часу. Пасажырам, якіх закранула сітуацыя, раяць звяртацца ў авіякампаніі, што абслугоўваюць іхныя рэйсы. Год таму праз метэазонды з цыгарэтамі шмат разоў спынялі працу аэрапорту Вільні. Сёлета гэта здараецца даволі рэдка.