💬 «Яны глядзелі на нас зверху, як на малпаў, калі мы гулялі ў дворыку для шпацыраў» Журналістка Ксенія Луцкіна, што правяла ў зняволенні больш за 3,5 гады, прыгадала, як у СІЗА і ў калонію, дзе яе трымалі, рэгулярна вадзілі на «экскурсіі» школьнікаў ды студэнтаў. Выглядае як нейкая «дзіч», але для сучаснай Беларусі гэта цалкам «нармальная» практыка. Больш за тое, каб абудзіць у школьнікаў дадатковую цікавасць, ім нават дазваляюць задаваць вязням пытанні. «Пытаюць і пра тое, як карыстацца ў калоніі мабільным тэлефонам. Для іх жа немагчыма ўявіць, як гэта – калі няма ніякага тэлефону і інтэрнэту, а тэлефанаванні родным паводле раскладу чатыры разы на месяц» ✅ Чытайце вялікі матэрыял на нашым сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі