💥 #галоўнае за 25 кастрычніка ✔️У Бранскай вобласці непадалёк ад расейска-беларускай мяжы загінуў машыніст грузавога цягніка. Па лакаматыве ўдарыў дрон-камікадзэ ✔️МЗС РБ раіць беларусам устрымацца ад паездак у некаторыя краіны Еўропы, бо там «отмечается резкое осложнение внутриполитической обстановки» ✔️Аэрапорт Коўна ўначы спыняў працу на гадзіну з лішкам. Усё праз метэазонд з Беларусі ✔️Блогер і былы палітычны вязень Павел Спірын на цэлы месяц стаў добраахвотным «пустэльнікам». Ён расказаў «Белсату», чаму пайшоў на такі крок ✔️Уначы РФ нанесла ўдары ажно па чатырох гіпермаркетах ўкраінскай сеткі «Эпіцэнтр» ✔️На тэрыторыі Свята-Елісавецінскага манастыра стралялі з гранатамёта ✔️Еўропа зноў перавяла стрэлкі гадзіннікаў, а Беларусь не. Які падыход больш сэнсоўны? ✔️Belavia ад сённяшняга дня пачала лётаць у Бангкок ✔️Чарговы стары артэфакт з беларускага хутара – сшытак з беларускамоўным рашэннем задачак па алгебры ✔️Балгарыя выбірае прэзідэнта. Хутчэй за ўсё, спатрэбіцца другі тур #рэпрэсіі: ▫️«Яны глядзелі на нас зверху, як на малпаў, калі мы гулялі ў дворыку для шпацыраў». Навошта ў беларускія калоніі водзяць на экскурсіі школьнікаў?