Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.1%1.6K avg views
Posting36.9/daylast 10 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
edited
🤦🏻♂️ Нецвярозы маладзён сабраў «паравоз» на Партызанскім праспекце. У ягонай крыві выявілі ажно 2 праміле
Сітуацыю для 22-гадовага кіроўцы ўскладняе яшчэ і тое, што ён быў за стырном не ўласнага легкавіка, а каршэрынгавага. Аўта цяпер забралі на штрафную пляцоўку.
Акрамя Geely, якім кіраваў спраўца аварыі, у ДТЗ пацярпелі Opel і ГАЗель, што належыць «Вадаканалу Менскага раёна».
👀 У Докшыцах збіраюцца рабіць рамонт у дзіцячай школе мастацтваў. Ёсць рызыка, што там прыбяруць старыя вітражы і барэльефы
На гэта звяртаюць увагу тыя ж самыя актывісты, што раней спрабавалі ўратаваць мазаіку на сцяне «асуджанай» да разбурэння школы ў Наваполацку. На жаль, тыя спробы апынуліся марнымі.
Гэтым разам шанец уратаваць 50-гадовыя творы мастацтва вышэйшы, бо яны ўяўляюць сабою элементы інтэр'еру, якія нескладана зняць ды захаваць (пры жаданні).
☝️Уначы РФ нанесла ўдары ажно па чатырох гіпермаркетах сеткі «Эпіцэнтр»
«Прылёты» зафіксаваныя ў Харкаве, Палтаве, Вінніцы ды Запарожжы.
«Татальнае знішчэнне сеткі», – пракаментавалі начныя атакі ў самім «Эпіцэнтры».
👀 Паглядзіце, як змагаліся з наступствамі ўдараў у Харкаве.
edited
🏆 Прэмія Анемпадыстава ўжо ў восьмы раз знайшла свайго лаўрэата. Расказваем пра чарговую цырымонію
Для нямецкай мастачкі расейскага паходжання Ліны Хесэ, што атрымала галоўны прыз сумесна з Ігарам Юхневічам, гэты досвед стаў сапраўды ўнікальным:
«Гэта вельмі дзіўна, нечакана і радасна атрымаць прэмію ў такой монабеларускай супольнасці. Так раптам у ёй апынуцца ды яшчэ і атрымаць Анёла».
✅ Чытайце рэпартаж на нашым сайце
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
🐶 Кіроўца «Менсктрансу» прагнаў з аўтобусу жанчыну са шпіцам. Ці меў рацыю?
Людзі ў Threads абураныя, аднак кіраўніцтва прадпрыемства стала на бок свайго супрацоўніка. І аргументавала пазіцыю.
✍️ А таксама: беларускім гінеколагам расказалі, як адгаворваць жанчын ад абортаў; пратэсты ў Еўропе шырацца – асабліва складаная сітуацыя ў Францыі; Ілан Маск абвінаваціў ЗСУ ў парушэннях правілаў выкарыстання Starlink.
👀 Глядзіце нашае выданне экспрэс-навінаў проста цяпер
edited
📝 «Колькі ц сабралі з 300 га?»
Памятаеце беларускамоўны дзённік узростам больш за палову стагоддзя, што завірусіўся ў Threads? Той жа карыстальнік прадэманстраваў публіцы яшчэ адзін артэфакт – гэтым разам сшытак для заняткаў па матэматыцы з 1971 года. ☝️
Прывітанне ўсім скептыкам, што задаюцца пытаннямі «Как вы себе представляете изучение математики и физики на белорусском языке?»
🏠 Пара беларусаў будуе новае жыццё ў закінутай сядзібе на Падляшшы. А «Белсат» за ўсім назірае☝️
Героі праекту «Талака. Будуем Мрою» – Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава. Абое прайшлі праз рэпрэсіі ў Беларусі. Сяргей правёў больш як два гады ў лукашэнкаўскай турме, але, нягледзячы на гэта, не адрокся ад мары – стварыць уласную прастору для жыцця, аднавіць старую ферму і развіваць экатурыстычны праект.
«Спадзяёмся, нашая гісторыя натхніць іншых беларусаў. Магчыма, хтосьці наважыцца зрабіць такі крок, а хтосьці іншы прыйдзе да нас і дапаможа стварыць гэтае месца ўласнымі рукамі»
👀 Першы выпуск новага праекту ўжо даступны на нашым YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
🚦На менскім праспекце Незалежнасці сёння раніцаю сутыкнуліся дзве таксоўкі
ДАІ паказала кадры здарэння, на якіх відаць, што кіроўца аднаго з легкавікоў (KIA) груба парушыў правілы дарожнага руху, праігнараваўшы чырвонае святло. Пасля сутыкнення KIA вылецеў на ходнік. На шчасце, пешаходаў там не было.
29-гадовы спраўца аварыі і пасажыр ягонага аўта дастаўленыя ў больніцу для абследавання.
💁🏻♂️ На тэрыторыі Свята-Елісавецінскага манастыра стралялі з гранатамёта
На мінулым тыдні тут адбыўся так званы «казачий круг», які зладзіла беларуская грамада Саюзу казакоў-воінаў Расеі ды замежжа.
Госці мерапрыемства забаўляліся не толькі стралянінаю, былі таксама іншыя актыўнасці:
«По завершении Круга гости из МГУТУ им. Разумовского продемонстрировали приемы рукопашного боя и способов обезвреживания нападающих. Их высокое мастерство по достоинству было оценено всеми собравшимися. А юные казачата не могли сдержать своего восторга.
Затем состоялся Атаманский обед. Гостей и участников Круга угощали блюдами, с заботой приготовленными монахинями, которых поблагодарили за заботу троекратным "Любо!" и казачьей песней».
У якасці аднаго са «спікераў» выступіў баец ММА і «ўдзельнік СВА» Павел Шульскі.
⏰ «Тое, што ў Беларусі больш не пераводзяць час, добра. Адзіная памылка – што яго зафіксавалі ў летнім фармаце»
Большасць краінаў Еўропы гэтай ноччу перавяла стрэлкі гадзіннікаў на гадзіну назад. Гэта павялічыла розніцу ў часе паміж Менскам і, напрыклад, Варшаваю або Берлінам, да дзвюх гадзінаў. З Вільняю ды Рыгаю розніца цяпер складае гадзіну (улетку яе не было), а з Лонданам ды Лісабонам – наогул тры гадзіны.
Чаму такая з'ява як пераход на летні/зімовы час у прынцыпе існуе дагэтуль? І чаму Беларусь абрала для сябе варыянт «замарозіцца» менавіта ў летнім?
✅ Размаўляем пра гэта з навукоўцам Сяргеем Бесарабам
🔗 Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🛩 Belavia ад сённяшняга дня пачала лётаць у Бангкок
Для пасажыраў «дэбютнага» рэйсу, якія вырушылі ў сталіцу Тайланду сёння ўначы, зладзілі ўрачыстую цырымонію.
Рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень (па нядзелях), кошт квітка туды-назад складзе каля 3 тысяч рублёў.
edited
Туманы, дажджы і цёплыя дні: якім будзе канец кастрычніка ў Беларусі
Апошні тыдзень месяца прынясе беларусам цяплейшае за звычайнае надвор’е. У некаторых раёнах паветра прагрэецца да +16 °C, але ноччу магчымыя замаразкі.
Сабралі прагноз надвор’я на кожны дзень наступнага тыдня ПА СПАСЫЛЦЫ
Чытайце тут калі вы ў Беларусі
edited
Маск абвінаваціў Украіну ў выкарыстанні Starlink для ўдараў дронаў
«Украінскія вайскоўцы парушылі ўмовы выкарыстання Starlink і выкарыстоўвалі яго для наступальных удараў дронамі з мэтай забойства людзей. Гэтую шчыліну ліквідавалі на мінулым тыдні», – заявіў Маск.
Паводле мільярдэра, Starlink з'яўляецца грамадзянскім камерцыйным сэрвісам, які нельга выкарыстоўваць для наступальных аперацыяў.
Дарадца прэзідэнта Украіны Сяргея Бяскрэст адхіліў гэтыя абвінавачванні і заявіў, што ЗСУ тэхнічна не могуць выкарыстоўваць Starlink для ўдараў па тэрыторыі Расеі.
Якую сістэму сёння выкарыстоўваюць украінцы для атакаў дронаў, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
У сённяшнім выпуску абмяркуем новы від крэдытаў для беларусаў, выбухі на прадпрыемстве «Пінскдрэў» і тое, як праз нашую краіну перавозяць золата з Афрыкі.
Далучайцеся да нашага эфіру!
Адзін чалавек загінуў, яшчэ 14 атрымалі раненні ў выніку нападу дронаў на Белгарад
Паводле мясцовых уладаў, былі пашкоджаныя жылыя дамы і дзясяткі аўтамабіляў. Расейскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкулу «тэракт».
Пад удар таксама маглі трапіць гандлёва-забаўляльны цэнтр і жылы комплекс, паведамляюць мясцовыя тг-каналы.
Як заяўляе Мінабароны РФ, сродкі СПА знішчылі 532 украінскія беспілотнікі над 22 рэгіёнамі Расеі і акупаваным Крымам.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў?
Віталь Цыганкоў разважае, чаму дагэтуль могуць узнікаць такія пытанні і як на іх адказвалі вядомыя людзі.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 «Яшчэ 20 гадоў таму гэта быў амаль вырак»
Як змяняюцца прафілактыка і лячэнне раку малочнай залозы? «Белсат» спытаў у мамолага з Украіны Дзяніса Карпегіна.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Масква не дазволіць Лукашэнку стаць Такаевым
Эксперт Берлінскага цэнтру Карнэгі паразважаў пра крокі Лукашэнкі ў адносінах да ЗША і пра тое, якую ролю ў гэтым можа адыгрываць Крэмль.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 24 кастрычніка
✔️Трайное забойства ў Столінскім раёне – затрыманы 33-гадовы мужчына
✔️Ва Украіне ў часе выканання баявой задачы загінуў беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў
✔️Беспілотнікі атакавалі расейскія заводы «Тальяцікаўчук» і «Омскі каўчук»
✔️Унікальныя беларускія кнігі ўзростам больш як 100 гадоў паказалі ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту
✔️Павел Белавус нарэшце сустрэўся з сям’ёй пасля вызвалення. Вось як гэта было
✔️Агучаныя імёны пераможцаў Прэміі Анемпадыстава-2026
✔️Пісьменніца Алёна Глухава прэзентавала ў Варшаве пераклад на беларускую мову сваёй французскамоўнай кнігі «Nos corps lumineux»
✔️Памёр беларускі актывіст, што прымаў удзел у моладзевых рухах 2000-х. Ён не дажыў тыдзень да свайго 40-годдзя
✔️Дэлегаты з'езду БХД абралі адзінаасобным старшынём партыі Паўла Севярынца
✔️Каля Бярозаўкі на Лідчыне давялося спыняць п'янага бяспраўніка са стралянінаю
✔️У Магілёве мужчына здзекаваўся са шпіца – кадры ўжо перадалі ў міліцыю
✔️У пойме Сожа знайшлі хахулю – раней лічылася, што яна знікла з Беларусі яшчэ ў 1993-м
#рэпрэсіі:
▫️Instagram-акаўнты прэс-сакратаркі Святланы Ціханоўскай і «Радыё Рацыя» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Сёння – Дзіцячае «Еўрабачанне». Зноў без Беларусі
24-ты Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» праходзіць сёння на Мальце. Фінал пачнецца а 22-й гадзіне (па беларускім часе).
Беларусь не ўдзельнічае а ні ў дарослым, а ні ў дзіцячым «Еўрабачанні» з 2021-га. У чэрвені таго года Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі праз палітычную сітуацыю ў краіне і яе наступствы для свабоды СМІ. Гэта пазбавіла Беларусь магчымасці ўдзельнічаць у конкурсах пад эгідаю саюзу. Агулам жа Беларусь двойчы перамагала ў дзіцячым «Еўрабачанні» – у 2005 і 2007 гадах.
✍️ Таму беларусам, якія будуць глядзець «Еўрабачанне» з Польшчы, мы прапануем прагаласаваць за ўдзельніка ад гэтай краіны – 14-гадовага Віктара Саса, які выступіць з песняю Gravity. Так, на дзіцячым конкурсе, у адрозненні ад дарослага, можна галасаваць і за тую краіну, дзе вы знаходзіцеся ☝️
Зрабіць свой выбар трох кампазіцыяў, якія спадабаліся найбольш, можна бясплатна на сайце jesc.tv 🎤
🤦🏻♂️ Чырвонае святло гарэла ўжо 5 секундаў, але кіроўца нават не падумала спыніцца
Сёння ў Менску адбылася аварыя, выкліканая дзікай няўважлівасцю 47-гадовай жанчыны за стырном Citroen. ДТЗ здарылася на скрыжаванні вуліцы Радыяльнай з 2-м Дражненскім завулкам.
Глядзіце, як гэта было ☝️
☝️ Дэлегаты з'езду БХД абралі адзінаасобным старшынём партыі Паўла Севярынца
Пра гэта паведамляе выданне pozirk.online.
На сустрэчы ў Беластоку дэлегаты вырашылі адмовіцца ад ранейшага сустаршынства (якое ў тым ліку спрычынілася да расколу ў партыі) і перайсці да кіравання адной асобай.
«Гэта першы крок да яднання дэмакратычных сілаў: аб'ядноўваем хрысціянскую дэмакратыю, пасля аб'ядноўваемся і дамаўляемся з усімі дэмакратычнымі сіламі», – пракаментаваў падзею сам Павел Севярынец.
✅ Чытайце больш па спасылцы
🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды